“Зноў стаю ля жалобнай сцяны ў мястэчку пад назваю Боркі…”

“Зноў стаю ля жалобнай сцяны   ў мястэчку пад назваю Боркі…”

ozlogenie

roza

Чалавечая памяць з’ядноўвае пакаленні і кантыненты. Ёсць і іншая памяць: без бронзы і мармуру, без салютаў і сімфоній. Як ручаі, зліваючыся, утвараюць рэкі, так і памяць наша агульная бярэ свой пачатак з памяці асабістай, якая захоўваецца ў кожнай сям’і, таму што Вялікая Айчынная вайна тым ці іншым чынам закранула кожнага…
15 чэрвеня споўнілася 72 гады з дня жудаснай крывавай трагедыі ў в.Боркі нашага раёна, калі ў ходзе буйной карнай аперацыі фашысты расстралялі і спалілі 1800 мірных жыхароў.

у мінулую сераду на мемарыяльным комплексе ў Борках прайшла абласная акцыя, прысвечаная памяці аб ахвярах спаленых вёсак Магілёўшчыны ў гады Вялікай Айчыннай вайны, ініцыяваная грамадскім аб’яднаннем “Рускае культурна-асветніцкае таварыства” пры падтрымцы Кіраўскага райвыканкама. У ёй прынялі ўдзел мясцовыя жыхары, госці з г.Мінска і г.Магілёва: ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, былыя малалетнія вязні, блакаднікі г.Ленінграда, члены грамадскіх арганізацый расійскіх суайчыннікаў, моладзь, пісьменнікі Магілёўшчыны: у гэты дзень тут сабраліся разам беларусы, расіяне, украінцы…
Слова для адкрыцця акцыі было прадастаўлена начальніку аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Кіраўскага райвыканкама Андрэю Карпуку. Ён адзначыў, што мемарыяльны комплекс, узведзены ў Борках, сапраўды свяшчэннае месца для кожнага кіраўчаніна. Жыхары раёна свята шануюць памяць аб загінуўшых ад рук фашысцкіх карнікаў земляках.
“Нельга без хвалявання ўспрымаць звесткі аб трагедыі, якая адбылася ў гэтых мясцінах і ўвогуле якую перажыла наша Айчына больш 70 гадоў назад, — адзначыў у сваёй прамове кіраўнік прадстаўніцтва “Рассупрацоўніцтва”, саветнік пасольства Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь Віктар Малашанка. — Але, нягледзячы ні на што, вялікая сіла духу савецкага народа не была зламана: прадстаўнікі ўсіх нацыянальнасцей аб’ядналіся ў барацьбе з чужынцамі. Перамога дасталася дарагой цаной: вайна забрала 26,6 млн. жыццяў, пераважная частка — грамадзянскага насельніцтва.
Я прадстаўляю Расію, родам з суседняй Браншчыны. Нядаўна пад Бранскам адкрыты мемарыяльны комплекс на месцы былой вёскі Хацунь. Трагедыя ў ёй адбылася ў кастрычніку 1941 года: фашыстамі быў расстраляны 321 чалавек, з іх 60 дзяцей. На Браншчыне заўсёды гаварылі: “Хацунь — сястра беларускай Хатыні”. Мы, славяне, — рускія, беларусы, украінцы, прадстаўнікі іншых народаў, ніколі не забудзем аб гадах ваеннага ліхалецця, і павінны рабіць усё, каб падобнае ніколі не паўтарылася”.

Уладзімір Дзідкоўскі, прадстаўнік Магілёўскага абласнога аддзялення беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў Камітэта дзяржаўнай бяспекі “Гонар”, праінфармаваў прысутных, што ва ўпраўленні КДБ вобласці захоўваецца архіўная крымінальная справа па абвінавачванні 17 чалавек, якія ў саставе карнага атрада Барчака ўдзельнічалі ў налёце на в.Боркі. Нельга без жаху чытаць матэрыялы гэтай справы, сабраныя ў 52 тамах, падкрэсліў прамоўца. Следчымі ўпраўлення КДБ у 1961-1962 гадах была зроблена карпатлівая работа па збору доказаў злачыннай дзейнасці падсудных, іх вышуку і арышту. Адшуквалі іх па ўсім Савецкім Саюзе. Прыгаворам Ваеннага трыбуналу Беларускай ваеннай акругі ад 18.07.1962 года ўсе абвінавачваемыя былі асуджаны да вышэйшай меры пакарання — расстрэлу. “Напамінак аб сапраўдных віноўніках вайны, аб яе зыходзе служыць перасцярогай для тых, хто зноў хоча вырашаць сусветныя праблемы з пазіцый сілы, хто імкнецца перагледзець вынікі Другой сусветнай вайны,” — канстатаваў Уладзімір Дзідкоўскі.
“Чалавек, спыніся, памаўчы, ушануй памяць загінуўшых, успомні аб іх гераічным подзвігу ў імя жыцця будучых пакаленняў!” — заклікалі вядучыя. Загучалі званы. Мінута маўчання…
Член Саюза пісьменнікаў Беларусі Аляксандр Казека, ураджэнец нашага раёна, родныя якога загінулі ў полымі спаленай в.Боркі, паклаў гэты факт у аснову сваёй паэмы “Марыйка”. Яна ўвайшла ў зборнік вершаў “Перакрыжаванні лёсаў”, выдадзены нядаўна пры фінансавай падтрымцы прадстаўніцтва “Рассупрацоўніцтва” да 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Аўтар пад-крэсліў, што для жыхароў Магілёўскай вобласці сімвалам трагізму мінулай вайны і месцам паломніцтва павінна стаць менавіта гэтая вёска, дзе ўвекавечана памяць загінуўшых, дзе кожная літара на жалобнай сцяне заклікае нашчадкаў: помніце, не дазвольце паўтарыцца гэтаму!
Увазе прысутных быў прапанаваны ўрывак з паэмы “Марыйка” ў выкананні народнага тэатра і ансамбля эстраднага танца “Лайт-данс” Палаца культуры вобласці.
Хвалюючымі былі ўспаміны ветэрана Вялікай Айчыннай вайны, нашага земляка, ураджэнца в.Вілы Уладзіміра Іванавіча Лазарэнкі, які пражывае ў г.Магілёве. Ён удзельнічаў у баявых дзеяннях партызан на тэрыторыі Кіраўскага раёна, узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны I ступені, медалямі “Партызану Айчыннай вайны”, “За баявыя заслугі”.
У ходзе акцыі настаяцель Свята-Троіцкага храма в.Туркі Бабруйскага раёна іераманах айцец Елісей правёў памінальную ліцію ў гонар памяці нявінна ўбіенных.
Ад імя Беларускай праваслаўнай царквы, Маскоўскага патрыярхату, прыходу Святой Тройцы в.Туркі Бабруйскай епархіі ён павіншаваў усіх з надыходзячай знамянальнай датай — 70-годдзем вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў — і адзначыў: “Сёння мы, жывучыя ў 21 стагоддзі, павінны памятаць, дзеля чаго мы прыйшлі на гэты свет і куды пойдзем, аб тым, што нашы дзяды і бацькі ахвяравалі сабой, каб у нас сёння была магчымасць жыць пад мірным небам”.
Старшыня ГА “Рускае культурна-асветніцкае таварыства” Людміла Валадзько падзякавала ўсім, хто дапамог арганізаваць акцыю, і яе ўдзельнікам. “Мы жывем у няпросты час. Нашым славянскім народам трэба быць разам. Цеснае ўзаемасупрацоўніцтва Расіі і Беларусі садзейнічае паспяховаму развіццю і працвітанню абедзвюх дзяржаў,”— адзначыла Людміла Аляксандраўна.
Наталля ХАДАКОВА.
Фота
Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Сельское хозяйство

О текущем состоянии уборочной кампании

5 июля 2024
Читать новость
Актуально

ПРОГРАММА мероприятий республиканского праздника «Купалье» («Александрия собирает друзей»)

5 июля 2024
Читать новость
Общество

Служба «одно окно» Кировского районного исполнительного комитета

5 июля 2024
Читать новость
Прямая линия

Прямая телефонная линия

5 июля 2024
Читать новость
В Комитете госконтроля

Мониторинг хода подготовки и проведения весенних полевых работ

4 июля 2024
Читать новость
В стране и мире

Лукашенко: “золотой миллиард” не радует перспектива мировой многополярной системы

4 июля 2024
Читать новость
Общество

О порядке информирования органов внутренних делоб иностранцах, временно пребывающихв Республике Беларусь

4 июля 2024
Читать новость
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Праздничный концерт в Кировске

3 июля 2024
Читать новость
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

В День Независимости Республики Беларусь в Кировске состоялось награждение лучших тружеников района

3 июля 2024
Читать новость
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

В День Независимости Республики Беларусь в Кировске состоялось праздничное шествие трудовых коллективов района

3 июля 2024
Читать новость

Рекомендуем

Общество

Всё лучшее – детям!

2 июля 2024
Стрелка вверх
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Участники Международного молодежного патриотического проекта “Дорогами памяти и славы” посетили памятный знак “Памяти сожженных деревень Могилевской области” в Борках

2 июля 2024
Стрелка вверх
Общество

Праздничная афиша 3 июля 2024 года, г.Кировск

2 июля 2024
Стрелка вверх
Актуально

Второй тур Чемпионата Республики Беларусь по пляжному футболу 2024 среди мужских команд высшей лиги состоится 29-30 июня в Кировске!

28 июня 2024
Стрелка вверх
За здоровый образ жизни

26 июня – Международный день борьбы с наркоманией и наркобизнесом

26 июня 2024
Стрелка вверх
Актуально

По принципам законности и справедливости

26 июня 2024
Стрелка вверх
Знай наших!

Уроженка Кировщины – в тройке лидеров

29 июня 2024
Стрелка вверх