Свята Апошняга званка прайшло ва ўстановах адукацыі Кіраўшчыны

Свята Апошняга званка прайшло ва ўстановах адукацыі Кіраўшчыны

 

Линейка-27

 

Шчырыя ўсмешкі і слёзы на вачах, букеты і паветраныя шары, словы ўдзячнасці і віншаванні, прыгажуні-дзяўчаты і статныя юнакі са стужкамі “Выпускнік-2018”… Усё гэта і многае іншае сталі атрыбутамі яркага і заўсёды хвалюючага свята Апошняга званка, якое прайшло ва ўстановах адукацыі раёна. Для большасці школьнікаў урачыстыя школьныя лінейкі абвясцілі заканчэнне чарговага навучальнага года. Для выпускнікоў апошні школьны званок стаў сімвалам заканчэння цудоўнай пары дзяцінства і пачаткам дарослага жыцця.

У СШ №2 імя К.П.Арлоўскага на ўрачыстай лінейцы сабраліся вучні, педагогі, бацькі, госці. На свяце прысутнічалі старшыня раённага Савета дэпутатаў Галіна Слабоднікава, намеснік дырэктара ААТ “Рассвет імя К.П Арлоўскага Наталля Шапавалава, дырэктар прадстаўніцтва Белдзяржстраху па Кіраўскім раёне Ірына Таркан, прадстаўнікі аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, райаддзелаў па надзвычайных сітуацыях, унутраных

Выпускнікоў — а іх сёлета 18 — пад дружныя апладысменты прысутных вывела класны кіраўнік, настаўнік роднай мовы і літаратуры  Святлана Свірко.

Урачыстая лінейка пачалася з узняцця Дзяржаўнага флага Рэспублікі Беларусь. Гэтае права было прадастаўлена адным з лепшых вучняў школы: пераможцу абласнога агляду-конкурсу піянерскіх парадна-цырыманіяльных атрадаў у намінацыі “Звонкі горн” Аляксею Лукановічу і пераможцы 2-га этапу рэспубліканскай алімпіяды па англійскай мове Уладзіславе Сакалоўскай.

З заканчэннем навучальнага года ўсіх школьнікаў павіншавала Галіна Слабоднікава. Сёлета, адзначыла яна, свята раздзяляюць 1949 вучняў Кіраўшчыны, 118 з якіх — выпускнікі. Для кожнага гэты дзень — асаблівы. Для асноўнай колькасці вучняў пачынаюцца доўгачаканыя летнія канікулы. Для тых, хто заканчвае школу, надышоў адказны і дастаткова цяжкі этап — час самастойных крокаў па жыццёвым шляху, дзе важна рэалізаваць свае ўменні, здольнасці і таленты.

У прайшоўшым навучальным годзе, адзначыла Галіна Слабоднікава, вучнямі і педагогамі раёна было заваявана 216 дыпломаў абласнога, рэспубліканскага і міжнароднага ўзроўняў. 162 вучня сталі прызёрамі 2-га этапа рэспубліканскіх алімпіяд па вучэбных прадметах.

Прадстаўнікі СШ №2 імя К.П.Арлоўскага ўнеслі значны ўклад у агульную скарбонку дасягненняў. Школа была прызнана лепшай у раёне сярод устаноў сярэдняй адукацыі па выніках 2017 года. У раённых алімпіядах па вучэбных прадметах 52 вучні  былі ўзнагароджаны дыпломамі, што стала лепшым паказчыкам у раёне. 80% выпускнікоў мінулага года паступілі ў вышэйшыя навучальныя ўстановы, сярэднераённы паказчык — 49%. Вучнямі і педагогамі заваявана больш за 40 дыпломаў абласных, рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў, інтэрнэт-алімпіяд, 122 дыпломы — у раённых конкурсах і спаборніцтвах. Сярод лепшых вучняў — сёлетні выпускнік Кірыл Акуліч — прызёр абласнога этапа рэспубліканскай алімпіяды па фізіцы, Лізавета Пялава — пераможца этапа экперыментальнага тура абласной алімпіяды па фізіцы, Нэлі Бокая — пераможца міжнароднай краінаведчай алімпіяды, Уладзіслаў Лук’янаў, Ганна Габрусь — абсалютныя пераможцы міжнароднага конкурсу па інфарматыцы “Бабёр”, Таццяна Садоўнікава — пераможца раённага конкурсу “Лідар года”, удзельніца нацыянальнага дзіцячага форуму “Лідар Беларусі. Наш уклад для малой Радзімы” і многія іншыя, чыімі поспехамі ганарыцца школа. Два дыпломы заваявана педагогамі Наталляй Максіменка і Валянцінай Яскевіч у абласным конкурсе метадычных распрацовак праектавання педагагічнай дзейнасці настаўніка, рэалізацыі дапрофільнай падрыхтоўкі і профільнага навучання.

Галіна Слабоднікава выказала ўпэўненасць, што гэтыя поспехі стануць стымулам для новых дасягненняў, падзякавала за плённую працу ўсім удзельнікам навучальнага працэсу. Асаблівыя пажаданні прагучалі ў адрас выпускнікоў — выбраць кожнаму свой жыццёвы шлях і ісці да сваёй мары цвёрдым поступам. А ўсім астатнім рабятам — актыўна адпачыць і ўступіць у новы навучальны год з новымі сіламі. У якасці падарунка школе Галіна Слабоднікава ўручыла дырэктару ўстановы адукацыі Галіне Русецкай сертыфікат на набыццё камп’ютарнага класа новага пакалення.

Дырэктар прадстаўніцтва Белдзяржстраху па Кіраўскім раёне Ірына Таркан уручыла сертыфікат на набыццё ноўтбука.

Прыемную місію прадоўжыла прадстаўнік шэфскай арганізацыі — намеснік дырэктара ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага” па ідэалагічнай рабоце Наталля Шапавалава. Стала добрай традыцыяй па заканчэнні навучальнага года лепшым вучням за іх дасягненні ўручаць ад дырэкцыі акцыянернага таварыства грашовыя падарункі. Не стаў выключэннем і гэты раз, азапаветных канвертаў стала ўдвая больш, чым летась, што было адзначана як добры знак.

Удзячнасць за працу педагогам, вучням, бацькам, тэхработнікам выказала дырэктар Галіна Русецкая. Бацькам выпускнікоў, якія найбольш вызначыліся поспехамі за гады вучобы, яна ўручыла падзячныя лісты, а ўсім рабятам пажадала цікавага, насычана і бяспечнага лета.

З цёплымі словамі ў адрас педагогаў звярнуліся 9-класнікі. Ім таксама зараз  прадстаіць зрабіць свой выбар: прадоўжыць вучобу ў школе або ў іншай установе адукацыі.

Выпускнікоў шчыра павіншавалі першыя настаўніцы, якія вучылі іх у пачатковай школе, — Таццяна Галавач і Святлана Падашэўская. Званочкі з найлепшымі пажаданнямі ўручылі 11-класнікам вучні 1 класа.

Педагогам і ўсім работнікам установы адукацыі шчыра падзякавала Таццяна Хлапкова. Ад сёлетніх выпускнікоў і іх бацькоў, абвясціла яна, падарунак школе — тэлевізар.

І, безумоўна, слова ў адказ трымалі галоўныя віноўнікі свята — выпускнікі. Яны падзякавалі педагогам за працу, разуменне, чуласць і мудрыя парады, паабяцалі несці па жыцці ўсё тое добрае, што было закладзена ў школе. Сюрпрызам для прысутных стаў падрыхтаваны 11-класнікамі танцавальны флэшмоб. Нікога не пакіулі раўнадушнымі ўзаемныя віншаванні і шчырыя словы выпускнікоў і іх класнага кіраўніка. А сапраўднай кульмінацыяй сталі ўзляцеўшыя ў паветра шары, якія яны дружна адпусцілі як сімвалы дзяцінства і загаданых жаданняў.

І вось прагучаў апошні школьны званок. Аб завяршэнні навучальнага года абвясцілі 11-класніца Дар’я Хлапкова і першакласнік Іван Дзярук. Першымі ўрачыстую лінейку пад апладысменты па традыцыі пакінулі выпускнікі. У добры шлях!

Аляксандр ХАХЛОЎ.

Фота аўтара.  

 

Линейка-3

Линейка-4

Линейка-5

Линейка-6

Линейка-9

Линейка-10

Линейка-11

Линейка-12

 

Линейка-14

Линейка-17

Линейка-18

Линейка-19

Линейка-20

Линейка-21

Линейка-22

 

Линейка-24

Линейка-25

Линейка-26

Линейка-28

Линейка-1

Линейка-2

Лин+++

Линейка общ

___________________________________

Выпускницы СШ №1 возвращаются с торжественной линейки

Лин+

_____________________________________

На торжественной линейке в Стайковском ДС-НШ

Лин++++

Лин+++++

______________________________________

Последний звонок в Чигиринской СШ

Линейка+7

Линейка+8

Линейка+12

Линейка+11

Линейка+14

Линейка+15

Последние новости

Актуально

Диспетчер – на связи

22 декабря 2024
Читать новость
Актуально

На страже стабильности энергоснабжения

22 декабря 2024
Читать новость
Актуально

Уважаемые работники и ветераны энергетической отрасли!

22 декабря 2024
Читать новость
Актуально

22 снежня – Дзень энергетыка

22 декабря 2024
Читать новость
Актуально

Беларусь – страна мира и согласия – тема единого дня информирования, который прошел в районе 19 декабря.

20 декабря 2024
Читать новость
Прямая линия

Прямая телефонная линия

20 декабря 2024
Читать новость