Справім “Дажынкі” мы ў добры час!.. У ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага” завяршылася жніво

Справім “Дажынкі” мы ў добры час!.. У ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага” завяршылася жніво

У мінулы чацвер у ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага” завяршылася жніво. Па традыцыі, якая ўжо даўно замацавалася ў сельгасарганізацыі, хлебаробаў віншавалі з заканчэннем уборкі збожжавых і зернебабовых, з працоўнымі перамогамі.

Участак для віншаванняў “байцоў” хлебных палёў быў абраны каля ліпавай алеі побач з маладым садам і кукурузнымі пасевамі непадалёк ад Цейкавіч. І ў тым — свая сімвалічнасць: скончылі ўборку адных культур, наперадзе — наступныя.

Сімвалічны сноп з каласоў новага ўраджаю ад імя ўсіх хлебаробаў ўручылі дырэктару гаспадаркі Аляксандру Багелю лідары жніва-2018 (не толькі ў “Рассвеце”, а і на Кіраўшчыне ў цэлым) Мікалай Дрозд і яго сын Андрэй.

Аляксандр Багель, звяртаючыся да ўдзельнікаў уборачнай кампаніі, адзначыў высокую ступень гатоўнасці людзей да працы, мэтанакіраванасць і самаадданасць усіх работнікаў, якія былі задзейнічаны на жніве, а таксама тых, хто выконваў папярэднюю карпатлівую работу, каб ураджай атрымаўся як мага больш важкім. Усе, адзначыў Аляксандр Багель, — спецыялісты агранамічнай і інжынернай служб, механізатары, вадзіцелі, работнікі сушыльных гаспадарак, тыя, хто рыхтаваў смачныя стравы для хлебаробаў — стараліся, каб быў сабраны ўраджай. Чакаўся ён, зыходзячы з праведзеных папярэдніх работ і адпаведна ўкладзеных сродкаў, куды большым. Але і тое, што ў няпростых умовах вырашчана, патрабавала вялікіх намаганняў. З удзячнасцю за плённую працу ўсім, хто быў заняты на жніве, кіраўнік нізка пакланіўся.

Першы намеснік дырэктара “Рассвета” Аляксандр Жылінскі агучыў рэзультаты жніва ў сельгасарганізацыі. Валавы збор збожжавых і зернебабовых склаў 12270 т пры сярэдняй ураджайнасці 39 ц/га (вышэйшая ў раёне). Сярод камбайнераў першае месца заваявалі Мікалай і Андрэй Дразды, якія намалацілі на камбайне “Нью Холанд” 1680 т збожжа . Побач з флагманамі — Іван Салановіч і Аляксандр Кахновіч, Сяргей  Міхалькоў з Сяргеем Рыдзеўскім.

Духмяны каравай галоўнаму спецыялісту ўручыў лідар сярод вадзіцеляў па перавозцы збожжа ад камбайнаў Валерый Шчэрбіч, які перавез яго 2227 т. Дарэчы, у лік тых, хто перавез найбольшую колькасць зерня, заслужана трапілі Іван Барысёнак і Дзяніс Сакабіцкі.

Усім хлебаробам былі ўручаны караваі са збожжа новага ўраджаю — сімвал таго, што хлеб, які быў вырашчаны сіламі працаўнікоў палёў — гэта яшчэ і сямейная рэліквія: ад бацькі-хлебароба эстафета павінна перадавацца сыну, а жонка і дзеці наогул радуюцца працоўным дасягнення галавы сям’і!..

У адрас удзельнікаў жніва гучалі музычныя падарункі ў выкананні ўдзельнікаў народнага ансамбля “Мілавіца”. Свае нумары падрыхтавалі таксама маладыя вадзіцелі і камбайнеры “Рассвета”, і сваім выступленнем выклікалі дружныя апладысменты калег па цэху. А задаволенасць ад выкананых работ і віншаванняў бачылася ў вачах кожнага!..

Аднак, наперадзе яшчэ шмат работ. Даспявае кукуруза, агародніна… І з думкамі пра гэта рассветаўскія земляробы рушылі дадому. Назаўтра — зноў у “бой”!…

Аляксандр ХАХЛОЎ.

Фота аўтара.

Последние новости

Актуально

Уважаемые кировчане!

23 февраля 2025
Читать новость
Актуально

21 февраля – Всемирный день экскурсовода

21 февраля 2025
Читать новость
Актуально

22 февраля – поминальная родительская суббота

21 февраля 2025
Читать новость
За здоровый образ жизни

Кировщина спортивная

21 февраля 2025
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

На пожаре погиб пенсионер

21 февраля 2025
Читать новость
Экология

О выдаче разрешений на выбросы загрязняющих веществ в атмосферный воздух

21 февраля 2025
Читать новость