З прыцэлам на будучы ўраджай працуюць работнікі ААТ “Дабаснянскае”

З прыцэлам на будучы ўраджай працуюць работнікі ААТ “Дабаснянскае”

Зладжана ўключыліся ў правядзенне комплексу восеньскіх палявых работ працаўнікі ААТ “Дабаснянскае”.

Як адзначыў галоўны аграном сельгаставарыства Андрэй Голубеў, сяўба ў гаспадарцы ідзе згодна тэхналагічных патрабаванняў і ў аптымальныя тэрміны. Поўнасцю пасеялі азімы рапс, які размясціўся на 226 га, свірэпіцу, яна заняла плошчу ў 146 га. Зараз вядзецца сяўба азімых збожжавых, пад якія плануецца адвесці 1050 га, зерне азімага жыта ўжо легла ў глебу на 63 га, пшаніцы — на 84 га.

У сельгаставарыстве імкнуцца выкарыстоўваць насенны матэрыял толькі высокай якасці. Элітнае насенне пшаніцы нарыхтавалі ўласнымі сіламі, плануецца закупіць толькі па некалькі тон жыта і трыцікале. Набылі і пратручвальнікі для насення.

Пасяўныя работы даверылі самаму вопытнаму і адказнаму механізатару Міхаілу Галомзіку, на рахунку якога не адзін дзясятак такіх кампаній. Падвозку насення для запраўкі сеялкі ажыццяўляе Канстанцін Бязумаў.

Як вядома, якасна правесці сяўбу сельгаскультур магчыма толькі на якасна падрыхтаванай глебе. Таму на ўзворванні глебы заняты не навічок у механізатарскай справе — Сяргей Сямёнаў. Уладзімір Казлоўскі рупліва пашчыраваў на ўнясенні ўгнаенняў пад азімыя культуры.

Сяўба, несумненна, — важная справа, але дабаснянцы не забываюцца і пра іншыя восеньскія клопаты. Убранае і апрацаванае збожжа ўжо ў засеках, зараз актыўна вядзецца ўборка з палёў саломы. На яе прэсаванні заняты Віктар Палякоў, на пагрузцы — Ігар Казлоўскі, на адвозцы — Алег Бычкоў.

Не меншай увагі і клопатаў патрабуе корманарыхтоўка. З раніцы і да вечара вядзе касьбу сакавітых траў механізатар Уладзімір Казлоўскі.

Для ўсіх, хто праводзіць свой дзень на палетках, арганізавана гарачае харчаванне. Імкнуцца ў гаспадарцы аддзячыць руплівых працаўнікоў за старанную і своечасова праведзеную работу.

Механізатарская праца — практычна бясконцы паток работ: пасей, падкармі, апрацуй, прапалі, пакасі, насушы, звязі, абмалаці і… зноў пасей. І на кожным яе этапе важным звяном з’яўляецца якасць правядзення работ, адказнасць кожнага ўдзельніка за канчатковы вынік.

Людміла СЯМЁНАВА.

Фота Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Актуально

Мы праслаўляем чалавека працы!

22 ноября 2024
Читать новость
Ваше здоровье

В период с 21 по 28 ноября 2024 года в Могилевской области проходят мероприятия республиканской информационно-образовательной акции по профилактике табакокурения, как фактора риска развития онкологических заболеваний

22 ноября 2024
Читать новость
Общество

Неделя нулевого травматизма

22 ноября 2024
Читать новость
Актуально

Прямые телефонные линии

22 ноября 2024
Читать новость
Сельское хозяйство

О подведении итогов ежегодного соревнования среди операторов машинного доения коров сельскохозяйственных организаций Кировского района за 2024 год

22 ноября 2024
Читать новость
Сельское хозяйство

О подведении итогов ежегодного соревнования среди операторов по искусственному осеменению животных сельскохозяйственных организаций Кировского района за 2023 год

22 ноября 2024
Читать новость

Рекомендуем