У межах акцыі «Чысты лес» кіраўскія школьнікі папрацавалі на ўчастку лесу ў Любоніцкім лясніцтве

У межах акцыі «Чысты лес» кіраўскія школьнікі папрацавалі на ўчастку лесу ў Любоніцкім лясніцтве

У межах абласной акцыі «Чысты лес-2018» вучні 6 «А» і 7 «А» класаў СШ №2 імя К.П.Арлоўскага ў перыяд восеньскіх канікул адправіліся ў Любонічы.

Гасцінна сустрэла нас ляснічы Н.А.Урбан, якая паказала фронт работы, растлумачыла, што і як рабіць.
Як нам расказала класны кіраўнік 6 “А” класа Надзея Комар, рабяты па-гаспадарску прыбралі смецце на ўказаным участку лесу, добраўпарадкавалі мурашнік, які знаходзіўся побач. Яны працавалі актыўна, з агеньчыкам, разумеючы, што прыносяць карысць прыродзе, дапамагаюць зрабіць свет больш прыгожым.
Пасля праведзенай работы ў спецыяльна адведзеным месцы мы развялі вогнішча па ўсіх правілах, каб не нашкодзіць навакольнаму свету, пасмажылі сасіскі, папілі цёплай гарбаты. Потым прыбралі за сабой усё смецце, затушылі вогнішча і яшчэ раз успомнілі правілы паводзінаў у лесе.
У гэты дзень мы наведалі этнаграфічны музей у Доме культуры. Яго гаспадыня М.І.Салановіч з захапленнем расказала нам аб экспанатах музея, адказала на нашы пытанні.

Последние новости

Актуально

Уважае мыежители Могилёвщины!

7 января 2025
Читать новость
Актуально

Примите искренние поздравления с наступающим 2025 годом!

31 декабря 2024
Читать новость
Актуально

Уважаемые жители Могилёвской области!Дорогие друзья!

31 декабря 2024
Читать новость
Актуально

Свята дабра і радасці

31 декабря 2024
Читать новость
БРСМ

Цяпло і клопат напярэдадні святаў

31 декабря 2024
Читать новость
Профилактика и безопасность

Безопасный Новый год

31 декабря 2024
Читать новость