Новы спартыўны інвентар для школьнікаў Кіраўшчыны

Новы спартыўны інвентар для школьнікаў Кіраўшчыны

Зіма сёлета шчодра адорвае нас марозцамі і снегам, таму аматары зімовых відаў спорту спяшаюцца атрымаць асалоду ад лыжных гонак ці катання на каньках. Асабліва радуюцца магчымасці весела і з карысцю правесці час на свежым паветры школьнікі.
У нашай вобласці і раёне ўсебаковаму развіццю падрастаючага пакалення надаецца належная ўвага. З гэтай нагоды сёлета ў школы Магілёўшчыны дадаткова было закуплена 1,4 тыс. пар лыж, мацаванняў да іх, лыжных ботаў і палак. Як нам паведамілі ў аддзеле па адукацыи, спорту і  турызму Кіраўскага райвыканкама, у наш раён паступіла 50 пар лыж “Целеханы” і столькі ж лыжных пар палак, 50 пар ботаў і мацаванняў для іх. Усе яны былі прапарцыянальна, у адпаведнасці з маючайся забяспечанасцю, размеркаваны паміж установамі адукацыі раёна.
Новы спартыўны інвентар дапаможа настаўнікам фізічнай культуры і здароўя навучыць рабят правільнай тэхніцы катання на лыжах, а школьнікам — атрымаць асалоду ад заняткаў зімовымі відамі спорту пры выкарыстанні сучаснага інвентару.
З мэтай прапаганды здаровага ладу жыцця сярод школьнікаў ва ўстановах адукацыі наладжаны пракат спартыўнага інвентару, маюцца каткі і лыжныя трасы. У свой вольны час рабяты маюць магчымасць пакатацца на каньках і лыжах, паганяць шайбу.

Последние новости

Профилактика и безопасность

Бешенство: актуально и опасно!

27 сентября 2024
Читать новость
Сельское хозяйство

Урадзіў другі хлеб

27 сентября 2024
Читать новость
Общество

С 20 сентября 2024 года председателем Любоничского сельского исполнительного комитета назначена Елена Евгеньевна КАЗАКОВА

27 сентября 2024
Читать новость
Прямая линия

Прямая телефонная линия

27 сентября 2024
Читать новость
Актуально

Прямая телефонная линия

27 сентября 2024
Читать новость
Актуально

Сегодня в районном Доме культуры прошел “Единый День Безопасности”

26 сентября 2024
Читать новость