З яўнай перавагай спартсменаў Паўлавіцкай СШ імя Р.А.Худалеева
![З яўнай перавагай спартсменаў Паўлавіцкай СШ імя Р.А.Худалеева](https://www.kirovsk.by/wp-content/uploads/2019/02/Многоборье.png)
Спаборніцтвы па зімовым мнагаборстве “Здароўе”, якое з’яўляецца дзяржаўным фізкультурна-аздараўленчым комплексам Рэспублікі Беларусь, сабралі школьнікаў Кіраўшчыны ў праграме раённай спартакіяды.
Гімнастычныя практыкаванні вучні дэманстравалі ў спартыўнай зале СШ №1. Сюды былі ўключаны адцісканне ад падлогі ў дзяўчат і падцягванне на перакладзіне ў юнакоў, а таксама скачкі з месца. Стральба з пнеўматычнай зброі праходзіла ў цірах вышэй названай установы адукацыі, а таксама філіяле “Кіраўскі прафесійны ліцэй” Жыліцкага сельгаскаледжа. У лыжных гонках удзельнікі спрачаліся ў паркавай зоне каля возера “Селішчы”.
Прадстаўнікі каманд па ходу выступленняў імкнуліся прынесці ачкі ў скарбонку сваёй зборнай. У выніку барацьбы за яўнай перавагай камандную перамогу атрымала зборная Паўлавіцкай СШ імя Р.А.Худалеева. Другое месца — у каманды СШ №1. Замкнулі тройку прызёраў мнагаборцы Чыгірынскай СШ.