Урачысты прыём у аблвыканкаме

Урачысты прыём у аблвыканкаме

Урачысты прыём, прысвечаны Дню жанчын, адбыўся 7 сакавіка ў Магілёўскім аблвыканкаме. Яго ўдзельніцамі сталі больш за 30 лепшых прадстаўніц жаночай грамадскасці Прыдняпроўскага краю. Дэлегатам ад Кіраўшчыны была аператар машыннага даення МТК “Валосавічы” ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага” Галіна Лёгкая, узнагароджаная медалём “За працоўныя заслугі” (на здымку — першая справа).

У сваёй прамове кіраўнік рэгіёна Уладзімір Даманеўскі падкрэсліў, што сярод жанчын Пры­дняпроўскага краю заўсёды было шмат тых, чый прыклад дастойны глыбокай павагі і пераймання. І сёння няма такой сферы жыццядзейнасці, дзе прадстаўніцы цудоўнай паловы чалавецтва не адыгрывалі б актыўную ролю. “Велізарную падзяку заслугоўвае ўсё, што вы робіце разам з намі для сваёй малой радзімы, нашай краіны”, — адзначыў старшыня аблвыканкама.
У Магілёўскай вобласці расце колькасць мнагадзетных сем’яў. А гэта значыць, што жанчыны адчуваюць сябе абароненымі і ўпэўненымі ў заўтрашнім дні, лічыць губернатар. “У нашай дзяржаве робіцца нямала, каб жанчыны надавалі больш увагі выхаванню дзяцей, гадавалі сапраўдных патрыётаў сваёй Радзімы, — пад­крэсліў ён. — Адным з важных фактараў падтрымкі мнага­дзетных сем’яў з’яўляецца будаўніцтва жылля. У вобласці стаіць задача да 2021 года забяспе­чыць жыллём 3,5 тыс. мнагадзетных сем’яў, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў. Толькі ў бягучым годзе для гэтай катэгорыі будзе пабудавана 1190 кватэр”.
Кіраўнік Прыдняпроўскага краю цёпла павіншаваў удзельніц урачыстасці з надыходзячым святам і ўручыў ордэн Маці дзевяці жанчынам, якія нарадзілі і выхавалі пяцёра і больш дзяцей. Творчыя калектывы і выканаўцы горада на Дняпры парадавалі жанчын музычнымі прывітаннямі.
Па матэрыялах mogilev-region.gov.by.

Последние новости

Профилактика и безопасность

Профилактика краж велосипедов

27 ноября 2024
Читать новость
Профилактика и безопасность

Осторожно! Мошенники представляются операторами сотовой связи

27 ноября 2024
Читать новость
Общество

С 14 ноября 2024 года запущен республиканский социальный проект по поддержке спорта и здорового образа жизни «Супер либеро»

27 ноября 2024
Читать новость
Прямая линия

Прямая телефонная линия

27 ноября 2024
Читать новость
Общество

Заседание комиссии

27 ноября 2024
Читать новость
Прием граждан

Приём граждан

27 ноября 2024
Читать новость