Паспяховыя фінішы кіраўчанкі Паліны Конрад

Паспяховыя фінішы кіраўчанкі Паліны Конрад

У Магілёве прайшоў фінал рэспубліканскага першынства па веласпорце на шашы сярод дзіцяча-юнацкіх спартыўных школ. Аб гэтым расказаў старшы трэнер аддзялення веласпорту СДЮШАР Юрый Цішкоў. Для школьнікаў гэтыя спаборніцтвы лічацца самымі прэстыжнымі. Адпаведна ж прэстыжнымі з’яўляюцца і перамогі на іх. У сувязі з гэтым поспехамі па праву можа ганарыцца выхаванка аддзялення веласпорту СДЮШАР Паліна Конрад.

Усяго ў першынстве прыняло ўдзел 18 каманд з усіх спартыўных школ краіны, дзе культывуецца веласпорт. На Магілёўшчыне такіх чатыры: 2 — у Магілёве, па адной у Бабруйску і Кіраўску. У камандным заліку нашы прадстаўнікі занялі 10 месца.

У асабістым заліку щдала выступіла Паліна Конрад. У індывідуальнай гонцы з раздзельным стартам нашай юнай велагоншчыцы толькі крыху не хапіла да першага месца — у яе “срэбра”. А вось у гонцы-крытэрыуме ёй не было роўных: за яўнай перавагай яна стала чэмпіёнкай. Важкасці перамозе дадае той факт, што Паліна на 2 гады маладзей за большасць сваіх апанентак, а ўсяго ў гонках удзельнічала каля 50 велагонгншчыц. Гэта, у сваю чаргу, гаворыць пра істотны патэнцыял нашай юнай спартсменкі.

Зараз Паліна рыхтуецца да выступлення на наступнай рэспубліканскай спартакіядзе сярод ДЮСШ — цяпер ужо на трэку.

 

Последние новости

Актуально

Дорогие жители Могилёвщины!

25 декабря 2024
Читать новость
Актуально

Об увеличении заработной платы бюджетникам, выполняющим дополнительные трудовые обязанности

24 декабря 2024
Читать новость
Профилактика и безопасность

Осторожно! Мошенники!

24 декабря 2024
Читать новость
Человек и закон

Меры безопасности и Новый год

24 декабря 2024
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Установите ель правильно и безопасно

24 декабря 2024
Читать новость
Кировск — здоровый город

Школа – территория здоровья

24 декабря 2024
Читать новость