Працягваецца падрыхтоўка да раённых “Дажынак”
Працягваецца падрыхтоўка да раённага свята працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2019”, якое пройдзе 6 лістапада ў г.Кіраўску.
Арганізацыі, установы шчыруюць на добраўпарадкаванні тэрыторый.
Днямі прадстаўнікі ДРБУ-197 вялі работы па аднаўленні знака на ўездзе ў г.Кіраўск ад в.Букіно, ПМК-225 — у скверы каля райЦГЭ рамантавалі вароты, УКП “Жылкамгас” — ачышчалі чашу фантана ў гарадскім парку, тут жа добраўпарадкоўваліся дарожкі.
З’яўляюцца новыя малыя архітэктурныя формы. Так, напрыклад, тэрыторыю перад РДК упрыгожыў белы раяль, а перад Цэнтрам дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі з’явілася карэта.
Жыльцам шматкватэрных дамоў можна яшчэ ўнесці свой уклад у агляд-конкурс на лепшае афармленне дваровай тэрыторыі і ўвогуле ўсім жыхарам раёна пашчыраваць на карысць упрыгожвання родных мясцін.
Фота Максіма МІКЕШЫНА і Аляксандра ХАХЛОВА.