Праект «Школа Актыўнага Грамадзяніна» – для кіраўскіх школьнікаў

Праект «Школа Актыўнага Грамадзяніна» – для кіраўскіх школьнікаў

Адзіны дзень інфармавання у межах інфармацыйна-адукацыйнага праекта «Школа Актыўнага Грамадзяніна» прайшоў ва ўсіх установах адукацыі раёна. У гэты раз школьнікі абмеркавалі тэму: «Незалежная і квітнеючая Беларусь. Мы зрабілі гэта разам». 

Падчас адзінага дня інфармавання ў СШ №2 імя К.П.Арлоўскага начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Ларыса Гаўрылава ў форме адкрытага дыялогу аргументавана растлумачыла вучням 8-11 класаў, наколькі важна было для беларускага народа і нашай краіны набыць суверэнітэт, незалежнасць і дзяржаўнасць. Былі закрануты пытанні сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна. Асаблівую ўвагу школьнікаў звярнулі на дасягненні ўстаноў аховы здароўя, адукацыі, спорту, культуры і ў сацыяльнай палітыцы.

Таксама рабятам быў прадстаўлены эскізны праект мемарыяла, прысвечанага памяці спаленых вёсак Магілёўскай вобласці ў в.Боркі. Як адзначыла Ларыса Гаўрылава, яго ўзвядзенне будзе прымеркавана  да 75-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

У канцы сустрэчы вучням прапанавалі выбраць аб’екты нашай краіны, побач з якімі яны хацелі б сфатаграфавацца, а  фатаграфіі потым падарыць сваім аднагодкам з іншай краіны. Пасля нядоўгай дыскусіі разам з аб’ектамі рэспубліканскага значэння Нацыянальнай бібліятэкай, Лядовым палацам і Батанічным садам школьнікі  адзначылі і жамчужыну Кіраўскага краю – Жыліцкі палацава-паркавы ансамбль.

Дзень інфармавання прайшоў у атмасферы даверу, атрымаўся цікавым і пазнавальным.

Аляксандра КАЛІНІНА.

Фота аўтара.

                               ___________________

На мерапрыемства ў межах адзінага дня інфармавання да школьнікаў Барчыцкага НПК ДС-СШ прыйшлі старшыня Скрыпліцкага сельскага Савета дэпутатаў Жанна Рышкевіч і дэпутат Савета Алена Трушкіна. 

У пачатку ў межах спецыяльнага праекта вучні паглядзелі відэаролік “ГЭС на Нёмане”, падрыхтаваны Агенцтвам тэлевізійных навін Белтэлерадыёкампаніі.

Потым госці жыва і цікава падзяліліся з вучнямі інфармацыяй аб развіцці незалежнай Рэспублікі Беларусь, абапіраючыся на канкрэтныя прыклады па Кіраўскім раёне. Былі абмеркаваны найбольш важныя падзеі і мерапрыемствы ў нашай краіне.

Арцём СЯМЁНАЎ, вучань 11 класса  Барчыцкага НПК ДС-СШ.

Последние новости

Актуально

21 февраля – Всемирный день экскурсовода

21 февраля 2025
Читать новость
Актуально

22 февраля – поминальная родительская суббота

21 февраля 2025
Читать новость
За здоровый образ жизни

Кировщина спортивная

21 февраля 2025
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

На пожаре погиб пенсионер

21 февраля 2025
Читать новость
Экология

О выдаче разрешений на выбросы загрязняющих веществ в атмосферный воздух

21 февраля 2025
Читать новость
Актуально

Армия – школа жизни

21 февраля 2025
Читать новость