У школах Кіраўскага раёна праходзяць выпускныя экзамены

У школах Кіраўскага раёна праходзяць выпускныя экзамены

З 1 па 9 чэрвеня ва ўстановах адукацыі краіны, у тым ліку і нашага раёна, праходзяць выпускныя экзамены. Школьнікі здаюць іх па завяршэнні навучання ў 9 і 11 класах.

Сёлета, як і ў папярэднія гады, тэксты і заданні для экзаменацыйных іспытаў аб’яўляюцца па тэлебачанні і радыё, а таксама размяшчаюцца на сайце Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Адзінаццацікласнікам трэба напісаць пераказ па беларускай альбо рускай мове – на выбар, выканаць кантрольную работу па матэматыцы, у вуснай форме здаць іспыты па гісторыі Беларусі і замежнай мове.

Выпускнікі базавай школы – вучні 9-х класаў пішуць дыктоўкі па беларускай альбо рускай мове, выконваюць кантрольную па матэматыцы. 

Ва ўстановах адукацыі раёна падчас экзаменацыйных іспытаў прымаюцца неабходныя супрацьэпідэмічныя меры.

На здымках:  дзевяцікласнікі СШ №2 імя К.П.Арлоўскага пішуць дыктоўку па беларускай мове; падчас экзаменацыйных іспытаў – вучні 11 класа СШ №1 г.Кіраўска. 

Последние новости

Профилактика и безопасность

Достижения и планы Департамента охраны

28 февраля 2025
Читать новость
Профилактика и безопасность

Особое внимание – общественной безопасности

28 февраля 2025
Читать новость
Актуально

На контроле энергосбережение!

28 февраля 2025
Читать новость
Актуально

На контроле эффективное импортозамещение!

28 февраля 2025
Читать новость
Сельское хозяйство

За нарушение к ответу

28 февраля 2025
Читать новость
Профилактика и безопасность

Общественный порядок в сельской местности

28 февраля 2025
Читать новость