Абмяркоўваем Асноўныя палажэнні праекта Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2021–2025 гады

Абмяркоўваем Асноўныя палажэнні праекта Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2021–2025 гады

Абмяркоўваем Асноўныя палажэнні праекта Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2021–2025 гады

Алена ГЛЕКАВА, старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў, уваходзячых у Федэрацыю прафсаюзаў Беларусі:

Асноўнай тэмай VI Усебеларускага народнага сходу будзе стратэгія развіцця краіны і разнастайныя варыянты мадэрнізацыі эканомікі. Канцэпцыя гэтага змешчана ў Асноўных палажэннях праекта Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2021-2025 гады, з якімі кожны грамадзянін мае магчымасць пазнаёміцца.

Лічу, што пільную ўвагу неабходна звярнуць на развіццё вытворчай сферы, прыцягненне інвестыцый, пашырэнне рынкаў працы  і на гэтай аснове –  далейшага росту даходаў і ўзроўню жыцця людзей.

Прафсаюзы заўсёды стаялі і стаяць на абароне правоў працоўных, аб чым сведчаць канкрэтныя справы. Шэраг ініцыятыў і прапаноў прафсаюзаў, распрацаваных з улікам запытаў, якія паступаюць ад працоўных калектываў, знайшоў сваё адлюстраванне ў рэальных заканадаўчых актах. З апошіх – змяненні ва Указе Прэзідэнта “Аб падтрымцы эканомікі”.

Так, для наймальніка вызначана права прадастаўляць работніку з яго згоды водпуск для знаходжання ў рэжыме самаізаляцыі ў месцы, якое вызначаецца наймальнікам. За перыяд водпуску работніку захоўваецца заработная плата ў памеры не ніжэй устаноўленай тарыфнай стаўкі ці аклада. Акрамя таго, рэалізавана прапанова аб прадастаўленні работніку свабодных дзён у сувязі з хваробай без афармлення лістка непрацаздольнасці на тэрмін да трох каляндарных дзён. Нельга не адзначыць і нядаўнія прапановы прафсаюзаў па ўдасканаленні пенсіённай сістэмы, якія сёння хвалююць членаў працоўных калектываў. Усе яны былі накіраваны ва урад.

У цэлым у грамадстве сёння ёсць запыт на дыялог па многіх пытаннях як эканамічнага, так і палітычнага характару. І адзін з асноўных – гэта змяненне Канстытуцыі. Трэба сказаць, што прафсаюзы прымаюць актыўны ўдзел у выпрацоўцы канкрэтных прапаноў па рэфармаванні галоўнага дакумента краіны.

І ўжо сёння бачныя пазіцыі, якія, на мой погляд, трэба ўзмацніць. Гэта тычыцца сістэмы сацыяльнага патрнёрства, рэалізацыі права на працу, умоў і якасці працы. Пры гэтым галоўнае, аб чым сёння гавораць людзі, – пры любых змяненнях трэба захаваць сацыяльную накіраванасць Канстытуцыі краіны і палітыкі дзяржавы ў цэлым. Мы павінны захаваць і працягнуць развіваць тое, што важна і неабходна людзям: сацыяльную абароненасць, падтрымку, даступную медыцыну, адукацыю, стабільную занятасць. Усебеларускі народны сход – гэта якраз тая пляцоўка, дзе і павінны абмяркоўвацца ўсе гэтыя пытанні – канструктыўна, узважана, з улікам інтарэсаў прадстаўнікоў розных сфер. Упэўнена, што ў выніку будуць сфарміраваны канкрэтныя мэты і задачы на будучае, рэалізацыя якіх будзе садзейнічаць павышэнню сацыяльна-эканамічнага ўзроўню Беларусі.

Последние новости

В стране и мире

«Чужое небо»: откровения белорусов о жизни за границей

18 марта 2025
Читать новость
Духовность

Трэба дома бываць часцей…

18 марта 2025
Читать новость
Актуально

О декларировании гражданами доходов, полученных в 2024 году

18 марта 2025
Читать новость
Актуально

Установлены нарушения

18 марта 2025
Читать новость
Актуально

Проверили торговые объекты

18 марта 2025
Читать новость
ЖКХ

Пад крытычным вуглом Зона адпачынку або..?

18 марта 2025
Читать новость