Жыліцкая бібліятэка ўносіць свой уклад у агульнанацыянальную справу

Жыліцкая бібліятэка ўносіць свой уклад у агульнанацыянальную справу

Слова «бібліятэка» паходзіць з грэчаскай мовы і азначае кнігасховішча. Каштоўнасць бібліятэк нельга вызначыць ні ў якіх грашовых адзінках, ні ў унцыях, ні ў каратах. У гэтых установах скарбы не схаваны ад людскіх вачэй і рук. Ідзі, выбірай і карыстайся. У разумных кнігах ёсць адказы на ўсе хвалюючыя пытанні.

У аграгарадку Жылічы бібліятэка знаходзіцца ў гістарычным комплексе-музеі, былым уладанні пана Булгака. На яе паліцах стаяць больш за 20 тысяч кніг. Сюды прыходзяць 550 чытачоў рознага ўзросту. У кніжным царстве гаспадараць дзве цудоўныя супрацоўніцы: загадчыца Таццяна Мікалаеўна Васількова і бібліятэкар Святлана Іванаўна Амельчанка. Пастаяннымі партнёрамі і памочнікамі ў рабоце бібліятэкі з’яўляюцца мясцовыя гістарычны комплекс-музей, дзіцячая школа мастацтваў, НПК «Дзіцячны садок-сярэдняя школа».
Работа з чытачамі – вельмі карпатлівая і аб’ёмная, яна патрабуе любові, увагі, прафесіяналізму, цярплівасці і ўліваецца бясцэнным укладам у агульнанацыянальную справу захавання праўдзівай гістарычнай памяці, выхавання пачуццяў любові, годнасці, гонару і павагі да культуры, традыцый продкаў, захавання і ўзбагачэння культурнай, гістарычнай і літаратурнай спадчыны нашага народа, фарміраванне культуры выбару. Бібліятэка сябруе з Саюзам пісьменнікаў Беларусі. На паліцах стаяць кнігі-падарункі з аўтографамі М.Чаргінца, М.Пазнякова, У.Саламахі, Г.Чарказяна, Н.Касцючэнка, У.Гаўрыловіча, В.Паўлю­чэнка, У.Дарашэвіча, Я.Калашнікава, В.Астрэйкі, М.Кавалёва, Я.Аляк­сейчыка, В.Лоўгача. Ёсць зборнік вершаў Р.Айзен­­штата, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі, жыхара Ізраіля. Яго кніга называецца «Возвращусь в Беларусь я стихами,» часткай гэтай кнігі з’яўляецца «Белорусская тетрадь» – ода беларускаму чалавеку, яго шчырасці, дабраце, зямлі, прыродзе.
Сувязь з Саюзам пісьменнікаў аформілася ў завочную літаратурную сустрэчу-аўтограф “Дала мне сілу і талент любоў да роднага краю”, і вусны часопіс “Я вечны парастак Радзімы”, была створана электронная прэзентацыя-падзяка “ Добрая справа ад добрага сэрца.”
У год гістарычнай памяці ў бібліятэцы арганізаваны кніжна-ілюстрацыйныя выставы: “Стварать будучае, памятаючы аб мінулым”, “Без тэрміну даўніны,” якая распавядае аб генацыдзе нашага народа ў гады вайны, “Любімы горад на Дняпры” – да 750-годдзя з дня заснавання горада Магілёва, “Алмаз ведаў” – да 100-годдзя Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, “Зорны свет песняроў” – да юбілею Янкі Купалы і Якуба Коласа, віртуальная выстава “Беларусь, Радзіма. Адзінства”.
Выхаванню патрыятызму і любові да роднага краю садзейнічаюць і масавыя мерапрымствы, якія праводзіць бібліятэка для мясцовых жыхароў. Дзень памяці ахвяр Халакосту стаў днём провядзення мітынгу-рэквіему каля мемарыяльнага камня загінуўшым яўрэям, зацікавіў чытачоў і рэтрапогляд “Палац Булгака ў малюнках напалеона Орды”, у рамках дня роднай мовы праведзены акцыі “Слова жывое, роднае, гаваркое”, “Чытаем па-беларуску,” “Час размаўляць на роднай мове”.
Вялікая работа вядзецца ў сацыяльных сетках “Одноклассники” і “ВКонтакте”. Бібліятэка прыняла
ўдзел у міжнародных онлайн-акцыях: “Улюбёныя ў бібліятэку”,“Майстра гарадскога раману” да юбілею Чарльза Дзікенса, “Чудеса бывают”,”Волшебный мир Шарля Перро”. Вучаніцы пачатковых класаў Эліна Сіліна і Яўгенія Голубева з захапленнем чыталі вершы М. Пазнякова ў рамках акцыі “Читаем вместе, читаем вслух”.
Руплівая і плённая праца Таццяны Васільковай і Святланы Амельчанка заслугоўвае глыбокай ўвагі і шчырай падзякі і дае свой вынік. Чытачы рознага ўзросту ўдзельнічаюць ў марафонах, флэш-мобах, прысвечаных Дню вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, Дню Перамогі.
Які план у бібліятэкі на бліжэйшы час? Задумана дыялогавая пляцоўка “Мы адзіныя, мы моцныя,” актуальны дыялог “Зямля без вайны”, запланавана фота-акцыя “Я жыву на вуліцы Аляксандра Ядлоўскага” (загінуў у Афганістане).
Вельмі важны сэнс бібліятэкары лічаць у тым, каб сабраны матэрыял у інфармацыйных папках “Нашы землякі – удзельнікі вайны,” “Знакамітыя землякі”,”Летапіс вёскі Жылічы” прыносіў свой пэўны вынік для патрыятычнага выхавання подрастаючага пакалення.
Застаецца пажадаць Жыліцкай сельскай бібліятэцы-філіялу здзейніць усё задуманнае, а яе супрацоўніцам – поспехаў у працы, выдатнага здароўя і светлых надзей.
Валянціна ГЕРАСІМАВА, жыхарка аг.Жылічы.

Последние новости

Образование

Маршрутами памяти

21 ноября 2024
Читать новость
Актуально

Единый день информирования проходит сегодня в Кировском районе

21 ноября 2024
Читать новость
Образование

Доступно, комфортно, удобно

21 ноября 2024
Читать новость
Актуально

Сегодня состоялось открытие нового МТК “Пархимковичи” КСУП “Жиличи” на 600 голов дойного стада

20 ноября 2024
Читать новость
Актуально

Здравоохранение на Кировщине: начало пути

20 ноября 2024
Читать новость
Профилактика и безопасность

Эксплуатируйте газовые приборы безопасно!

20 ноября 2024
Читать новость

Рекомендуем