У гарадскім парку Кіраўска прайшла літаратурна-музычная гасцёўня “Запрашаем да Купалы”

У гарадскім парку Кіраўска прайшла літаратурна-музычная гасцёўня “Запрашаем да Купалы”

Імкліва бягуць гады. Але колькі б часу ні прайшло, заўседы будзе жыць у памяці людзей Янка Купала – выдатны народны паэт, без якога немагчыма ўявіць сабе беларускую літаратуру. 7 ліпеня гэтага года споўнілася 140 год з дня нараджэння Янкі Купалы (1882 – 1942) – класіка беларускай літаратуры, народнага паэта, драматурга, публіцыста.

У гэты дзень ў гарадскім парку прайшла літаратурна-музычная гасцёўня “Запрашаем да Купалы”. Аб гэтым расказала бібліятэкар аддзела бібліятэчнага маркетынгу Ірына Рудак.

Супрацоўнікі бібліятэкі распавялі прысутным, чым вабіць паэзія Янкі Купалы, якая ўвасабляе ў сабе здабыткі жывой беларускай культуры, мовы, мыслення. Гэта і характар беларускай нацыі, цярпімасць, працавітасць, любоў да роднай зямлі і, разам з тым, рамантызм, прагу да ўсяго новага, несакрушальную веру ў лепшае і Чалавека.

Нам засталася не толькі творчая спадчына Купалы, але і мясціны, звязаныя з ім. Людзі, зачараваныя самабытнай паэзіяй Янкі Купалы, з удзячнасцю наведваюць Купалаўскі мемарыяльны запаведнік “Вязынка” – творчую калыску песняра, Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы ў Мінску.

Падчас мерапрыемства была прадстаўлена тэматычная выстава “Купалаўскія чытанні”, на якой размясціліся цікавыя звесткі з жыцця і творчасці паэта,  яго знакамітыя творы і літаратура аб ім. Удзельнікі змаглі дакрануцца да дзіўнага свету купалаўскай спадчыны і кожны для асалоды мог прачытаць вершы Янкі Купалы ўслых.

На працягу ўсяго мерапрыемства гучалі песні “Янка Купала”, “Мой родны кут…”, “Спадчына”, “Малітва” і інш.

Вельмі прыемна было адчуваць, што дарослыя і дзеці шануюць беларускую мову, якая натхняе іх на розныя творчыя ініцыятывы.

Последние новости

Актуально

4 декабря – Введение в храм Пресвятой Богородицы

3 декабря 2024
Читать новость
Человек и закон

Безопасность и уважение

3 декабря 2024
Читать новость
Человек и закон

Адказвае ўчастковы інспектар міліцыі

3 декабря 2024
Читать новость
Профилактика и безопасность

Мошенничество: как защититься

3 декабря 2024
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Охране труда – первостепенное внимание

3 декабря 2024
Читать новость
Актуально

3 снежня – Дзень інвалідаў Рэспублікі Беларусь

3 декабря 2024
Читать новость

Рекомендуем