«Дарогамі памяці»
На Кіраўшчыне праходзіць велапрабег «Дарогамі памяці», прысвечаны 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Старт яму быў дадзены падчас мітынгу ў гонар Свята працы ў райцэнтры.
Удзельнікі велапрабегу віншуюць з надыходзячым Днём Перамогі вязняў фашысцкіх канцлагераў, наведваюць воінскія пахаванні, ускладаюць кветкі, ушаноўваюць памяць ахвяр вайны мінутай маўчання.