Пад мірным небам Беларусі
Запрашаем жыхароў і гасцей горада Кіраўска і Кіраўскага раёна да ўдзелу ў рэспублiканскай акцыі «Беларусь памятае». Кожны жадаючы 9 мая можа стаць удзельнікам святочнага шэсця, прайшоўшы ў калоне з партрэтамi сваiх родных – удзельнiкаў Вялiкай Айчыннай вайны.
Каб прыняць удзел у акцыі “Вокны Перамогі”, што праводзіцца з 1 па 15 мая, патрэбна аформіць вокны кватэр, дамоў, устаноў і арганізацый сімваламі Вялікай Перамогі, віншавальнымі надпісамі, выявамі вечнага агню і салютаў, фотаздымкамі. Таксама можна размясціць фотаздымкі вокнаў з малюнкамі ў сацыяльных сетках або даслаць iх у рэдакцыю.
Пасля ўрачыстага шэсця 9 мая кожны жадаючы мае магчымасць размясціць фотаздымкі герояў-вызваліцеляў на спецыяльна абсталяванай «Жывой сцяне памяці» (плошча імя Кірава, памер фота 9х12).