З удзячнасцюза мужнасць і любоў да Радзімы
Напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь ва ўсёй краіне, у тым ліку і на Кіраўшчыне, віншаванні і пажаданні прымаюць грамадзяне, якія пацярпелі ад наступстваў Вялікай Айчыннай вайны, вязні фашысцкіх канцлагераў.
Да іх наведваюцца прадстаўнікі мясцовых органаў улады, дэпутаты, работнікі ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва райвыканкама, грамадскія дзеячы, моладзь. Пажылым людзям, чыё дзяцінства было абалена вайной, уручаюць Памятныя адрасы ад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, юбілейныя медалі “80 гадоў вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”, кветкі. Вядома ж, у іх адрас гучаць словы ўдзячнасці за стойкасць і мужнасць, любоў да Радзімы і жыцця, пажаданні моцнага здароўя і мірнага неба над галавой.
Як паведамілі рэдакцыі ў раённым цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, усяго ў нашым раёне ў гэтыя святочныя дні віншаванні прымуць больш за 80 жыхароў.