З нагоды Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь у Кіраўскім раёне праводзіцца шэраг мерапрыемстваў
З нагоды Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь у раёне праводзіцца шэраг мерапрыемстваў.
У межах Усебеларускай патрыятычнай акцыі “Мы — грамадзяне Беларусі!”, якая праходзіць у рэспубліцы з 10 сакавіка, сёння ў Цэнтры вольнага часу ў 14.00 адбудзецца ўручэнне пашпартоў маладым грамадзянам раёна, якія з’яўляюцца выдатнікамі вучобы, актывістамі дзіцячых і маладзёжных грамадскіх аб’яднанняў. У якасці памятных падарункаў рабяты атрымаюць кнігі “Я — грамадзянін Рэспублікі Беларусь” і Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь.
Удзел у акцыі “Мы — грамадзяне Беларусі!” традыцыйна прымаюць удзел прадстаўнікі раённай улады, ветэраны вайны і працы, кіраўнікі грамадскіх арганізацыі, бацькоўская грамадскасць.
Ва ўстановах адукацыі раёна, а таксама ў ліцэі №15 і Жыліцкім сельгаскаледжы будуць наладжаны гадзіны інфармавання, віктарыны і конкурсы плакатаў па вызначанай тэматыкі. Падчас іх правядзення рабяты пазнаёмяцца з артыкуламі дзеючай Канстытуцыі, правамі і свабодамі грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, а таксама павысяць сваю інфармаванасць наконт дасканалага ведання законных правоў і абавязкаў.
У бібліятэках будуць наладжаны адукацыйныя тэматычныя выставы літаратуры.