Трэба дома бываць часцей…

Трэба дома бываць часцей…

24 лютага споўнілася 90 гадоў з дня нараджэння вядомага сучаснага майстра слова Рыгора Барадуліна, які носіць высокае званне народнага паэта Беларусі, якое было нададзена яму
ў 1992 годзе. Рыгор Барадулін, быццам ювелір, граніць радок, стварае ўражанне лёгкасці пісьма. Пра такіх паэтаў гавораць, што яны маюць талент з ласкі Божай.


Радзіма Рыгора Іванавіча Барадуліна – Ушаччына, адзін з маляўнічых куткоў Віцебскай зямлі. Тут ён нарадзіўся на хутары Верасоўка. Барадулін лічыў горад сваім часовым месцам жыхарства, а родны ўшацкі кут – месцам, дзе ён адчувае сябе нязмушана і ўтульна. Сэрца паэта глыбока і моцна зраслося з ушацкімі дарогамі, пяскамі, дрэвамі, азёрамі…
Дзіцячай радасці будучы паэт спазнаў небагата. На Ушаччыну прыйшла вайна, якая прынесла нялёгкую долю. У суровыя гадзіны вайны і ў цяжкія пасляваенныя гады хлапчука сагравала матчына сэрца. Ёй, любай маці Акуліне Андрэеўне, паэт пакланяўся ўсё сваё жыццё, абагаўляў яе вобраз, выказваў сыноўнюю ўдзячнасць матчынай хаце, матчынаму слову, матчыным песням, матчыным рукам, матчынаму цяплу і самаахвярнасці.
У 1954 годзе Рыгор Барадулін скончыў Ушацкую сярэднюю школу і падаўся на вучобу ў Мінск. На студэнцкія гады прыпаў пачатак творчага самасцвярджэння паэта ў літаратуры. Першы яго зборнік “Маладзік над стэпам” выйшаў у 1959 годзе і стаў прыкметнай з’явай у тагачаснай паэзіі, пра маладога тады аўтара загаварылі як пра цікавага і арыгінальнага творцу. А далей былі сустрэчы з кнігамі Барадуліна “Рунець, красаваць, налівацца!”, “Неруш”, “Адам і Ева” і іншымі.
Пасля заканчэння БДУ паэт працаваў у рэдакцыях беларускіх часопісаў “Бярозка”, “Беларусь”, “Полымя”, выдавецтве “Беларусь”, а пачынаючы з 1972 года, больш дваццаці гадоў аддаў плённай працы ў рэспубліканскім выдавецтве “Мастацкая літаратура”. За гонар лічылася, калі кнігу маладога аўтара браўся рэдагаваць Рыгор Барадулін, а яшчэ было больш ганарова, калі ён пісаў і прадмову, бласлаўляючы на ўзлёце ў вышыні роднай літаратуры.
Самым галоўным у жыцці для Рыгора Барадуліна заўсёды заставалася творчасць. У 1970–1990-я гады ім створаны не адзін дзясятак паэтычных кніг – “Рум”, “Абсяг”, “Амплітуда смеласці”, “Маўчанне перуна”, “Самота паломніцтва”, “Міласэрнасць плахі”, “Евангелле ад Мамы” і іншыя.
Асабліва шмат паэт зрабіў на ніве мастацкага перакладу, ён выйшаў у шырокі свет еўрапейскай і сусветнай літаратуры. Дзякуючы творчым намаганням Рыгора Барадуліна ў перакладзе на беларускую мову выйшлі кнігі Амара Хаяма, Яна Райніса, Федэрыка Гарсія Лоркі, Габрыэлы Містраль, Барыса Пастарнака і іншых.
Рыгор Барадулін напісаў шмат твораў і кніжак для маленькіх чытачоў, добра вядомы яго зборнік дзіцячай паэзіі “Ішоў коця па канапе”. Ён выдаў кнігі гумару і сатыры: “Дойны конь”, “Станцыя кальцавання”, “Прынамсі”, “Мудрэц са ступаю” і іншыя. Творы Рыгора Барадуліна можна знайсці на паліцах бібліятэк раёна.


Наталля ХЛАПКОВА,
супрацоўнік цэнтральнай бібліятэкі.

Последние новости

Актуально

Внимание субъектов хозяйствования, осуществляющих операции, связанные с оборотом товаров, подлежащих с 01.10.2025 прослеживаемости

19 марта 2025
Читать новость
Общество

22 марта – День памяти жертв Хатынской трагедии

19 марта 2025
Читать новость
В стране и мире

«Чужое небо»: откровения белорусов о жизни за границей

18 марта 2025
Читать новость
Духовность

Трэба дома бываць часцей…

18 марта 2025
Читать новость
Актуально

О декларировании гражданами доходов, полученных в 2024 году

18 марта 2025
Читать новость
Актуально

Установлены нарушения

18 марта 2025
Читать новость