“Залатая восень” у “золаце” дыпломаў

“Залатая восень”  у “золаце” дыпломаў

Той, хто не прыехаў на чарговае свята здароўя ў раёне, няхай пашкадуе! На гэтым спартыўным мерапрыемстве было цікава і для яго ўдзельнікаў, і для балельшчыкаў. Лёгкаатлетычны крос, арганізаваны аддзелам фізічнай культуры, спорту і турызму райвыканкама і спартыўным клубам раёна, праходзіў даволі нестандартна і запамінальна — на перасечанай мясцоваці, а, дакладней, у селіцкім парку райцэнтра. А прысвячаліся спаборніцтвы Дню работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК, які будзе адзначацца ў бліжэйшыя выхадныя. Адпаведна і для ўдзелу ў кросе былі запрошаны ўсе сельскагаспадарчыя прадпрыемствы раёна, а таксама ўстановы, якія “куюць” кадры для аграпрамысловага комплексу: Жыліцкі сельгаскаледж і ліцэй №15.
Удзельнікаў, на жаль, сабралася няшмат — толькі 5 каманд. Але спаборнічалі яны заўзята і паказалі дастойныя рэзультаты. А, галоўнае, самі атрымалі значную дозу адрэналіну і прыўзнятага настрою.
Першымі “асвойваць” імправізаваную трасу адправіліся жанчыны. Паколькі ўзрост удзельніц быў розны, то рэзультаты забегу былі падведзены з улікам каэфіцыентаў. Пераможцай стала Вера Гаўрылава з каманды СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага. Адзначым, што яна, дырэктар Мышкавіцкай СШ, нягледзячы на занятасць, заўсёды знаходзіць час для заняткаў спортам і ўдзелу ў розных спаборніцтвах. Другое месца заваявала Аліна Круглік з Жыліцкага сельгаскаледжа. Замкнула тройку прызёраў прадстаўніца зборнай СВК “Калгас “Беларусь” Надзея Заварніцына.
Мужчыны спрачаліся ў трох узроставых катэгорыях, і дыстанцыя ў іх была ўдвая большай, чым у жанчын. Сярод 18-29-гадовых спартсменаў перамог рассветавец Аляксей Бычкоў. Другім стаў прадстаўнік каледжа Уладзімір Юдзін, трэцяе месца дасталося Аляксандру Гіраеўскаму з РАПТЗ. Ва ўзроставай катэгорыі 30-39 гадоў першым на фінішы быў зноў прадстаўнік “Рассвета” Яўген Пішчалін. На другую прыступку п’едэстала гонару ўзняўся Міхаіл Міхайлюк з Жыліч і трэцім стаў Уладзімір Самусеў з каманды ліцэя. Былі на спаборніцтвах і аматары лёгкай атлетыкі узростам у 50 гадоў і старэй. Перамог сярод іх жылічанін Уладзімір Пракопчык. Другім стаў Анатоль Рышкевіч з каманды СВК “Калгас “Беларусь”. Трэці вынік паказаў адзін з рассветаўскіх авіятараў Уладзімір Няхаеў.
Быў таксама названы і абсалютны пераможца, які паказаў найлепшы вынік з улікам усіх узростаў. Ім стаў пастаянны ўдзельнік разнастайных раённых і абласных спаборніцтваў Андрэй Бяляўскі з каманды “Рассвета”.
Зыходзячы з асабістых рэзультатаў, няцяжка здагадацца, што агульнакамандную перамогу святкавалі рассветаўцы. Другое месца па праву заваяваялі прадстаўнікі Жыліцкага сельгаскаледжа, трэцяе месца — ліцэй №15. Пераможцам і прызёрам былі ўручаны дыпломы, а каманда-пераможца атрымала яшчэ і прыз.
Аляксандр ХАХЛОЎ.
Фота аўтара.

Последние новости

80-ЛЕТ ВЕЛИКОЙ ПОБЕДЫ

Акция “Окно Победы” в Кировском районе

21 апреля 2025
Читать новость
80-ЛЕТ ВЕЛИКОЙ ПОБЕДЫ

Великая Победа: вечная память и гордость

21 апреля 2025
Читать новость
Духовность

Светлый праздник Пасха

20 апреля 2025
Читать новость
Духовность

Дорогие жители Могилёвской области!

20 апреля 2025
Читать новость
Духовность

Освещение пасхальной трапезы

19 апреля 2025
Читать новость
Единый день информирования

В рамках Единого дня информирования

18 апреля 2025
Читать новость

Рекомендуем