Футбольны калейдаскоп

Лепшы ігрок —
Ігар Брыштэль!

На пасяджэнні выканаўчага камітэта асацыяцыіі “Беларуская федэрацыя пляжнага футбола” названы лепшы ігрок чэм-піянату Рэспублікі Беларусь па пляжным футболе 2011 года. Ім стаў нападаючы каманды “Кіраўск-ДЮСШ” Ігар Брыштэль! І гэта не ўсе дасягненні нашага іграка — члена зборнай Беларусі. Ігар прызнаны таксама лепшым нападаючым, ён жа стаў адным з лепшых бамбадзіраў беларускага чэмпіянату.
У залатой
сярэдзіне

Нягледзячы на тое, што каманда “Кіраўск-ДЮСШ” упершыню вы-ступае ў вышэйшай міні-футбольнай лізе краіны, яна паспела зарэкамендаваць сябе “моцным арэшкам” для любога саперніка і ўпэўнена выконвае пастаўленую задачу: трывала замацавацца сярод мацнейшых каманд рэспублікі. Кіраўчане паказваюць стабільную гульню, аднак не з усімі сапернікамі дэбютанту пакуль што па сілах “цягацца” на роўных. Кіраўчане ўступілі прызнаным грандам беларускага міні-футбола: “БЧ” (Гомель) — 4:13, “Лідсельмашу” (Ліда) — 4:6, “ВітЭну” (Віцебск) — 1:6, “Гаспадару” (Баранавічы) — 1:6. Аднак на роўных згулялі са старажылам вышэйшай лігі — мікашэвіцкім “Гранітам” — 3:3. А пяці моцным камандам і наогул сап-савалі настрой, нанёсшы ім паражэнні: “Спарт-ландыі” (Магілёў) — 4:2, “Дынама-БНТУ” (Мінск) — 8:5, “Базару” (Лунінец) — 7:3, “БТЭУ” (Гомель) — 8:2, “Інтразішн-БГУФК” — 4:3. Забіваць у вышэйшай лізе кіраўчанам, зразумела, стала куды цяжэй. Тым не менш, яны правялі ў вароты сапернікаў 44 мячы — гэта адзін з лепшых паказчыкаў. Да таго ж, Аляксей Іўчанка зараз з 16-цю галамі ўзначальвае табліцу бамбардзіраў чэмпіянату, апераджаючы бліжэйшага апанента на 4 мячы. Зараз з 16-цю ачкамі “Кіраўск-Белшына” займае шостае месца з 15 каманд.
Першы абласны чэмпіянат
У снежні ўпершыню стартуе чэмпіянат Магілёўскай вобласці па міні-футболе. Удзел у ім прымуць 8 каманд, якія згуляюць паміж сабой па кругавой сістэме ў 2 кругі. Для каманды “Кіраўск-ДЮСШ” гэта вельмі добры шанц падрыхтаваць да асноўнага саставу больш маладых футбалістаў. Тым не менш, іншай задачы, як выйграць першы абласны чэмпіянат, кіраўчане перад сабой нават не бачаць.
На Кубак
рэспублікі

Адбылася жараб’ёўка чарговага розыгрышу Кубка Рэспублікі Беларусь па міні-футболе. Каманды вышэйшай лігі пачынаюць удзел з 1/16 фінала на пляцоўках каманд І лігі. “Кіраўск-ДЮСШ” 10 снежня згуляе ў гасцях з камандай “Гомельшкло”.
Віктар ГАЛОМЗІК, дырэктар ДЮСШ.

Последние новости

Образование

Уроки патриотизма для взрослых

23 ноября 2024
Читать новость
Актуально

Мы праслаўляем чалавека працы!

22 ноября 2024
Читать новость
Ваше здоровье

В период с 21 по 28 ноября 2024 года в Могилевской области проходят мероприятия республиканской информационно-образовательной акции по профилактике табакокурения, как фактора риска развития онкологических заболеваний

22 ноября 2024
Читать новость
Общество

Неделя нулевого травматизма

22 ноября 2024
Читать новость
Актуально

Прямые телефонные линии

22 ноября 2024
Читать новость
Сельское хозяйство

О подведении итогов ежегодного соревнования среди операторов машинного доения коров сельскохозяйственных организаций Кировского района за 2024 год

22 ноября 2024
Читать новость

Рекомендуем