Перамагчы сапернікаў і спёку…

Перамагчы  сапернікаў і спёку…

У 44-ты раз на Кіраўшчыне прайшоў Мемарыял Героя Савецкага Саюза, Героя Сацыялістычнай Працы Кірылы Арлоўскага. Памяць нашага славутага земляка штогод прыязджаюць ушанаваць мінутай маўчання і ўскладаннем вянкоў і кветак да бюсту К.П.Арлоўскага ад спартсмены-веласіпедысты з усіх абласцей краіны. Па традыцыі, заснавальнікамі якой у 1969 годзе сталі старшыня тагачаснага калгаса “Рассвет” Васіль Старавойтаў і майстар спорту Уладзімір Бяляўскі, у Мышкавічах разыгрывацца званне чэмпіёна Беларусі, “б’юцца” рэкорды, гучаць новыя імёны. Не забываюцца на свае трасы і “накручаныя” кіламетры, таксама прыязджаючы сюды, ветэраны веласпорту, якія на кіраўскай зямлі шліфавалі сваё майстэрства.
…А талентаў веласпорту на Кіраўшчыне падчас правядзення Мемарыялаў нара- дзілася шмат. Гэта падкрэсліў падчас адкрыцця чарговых спаборніцтваў старшыня райвыканкама Уладзімір Піскіжаў. Дастаткова прыгадаць, адзначыў ён, такія гучныя імёны, увайшоўшыя ў гісторыю вела-спорту краіны, як Юрый Кандра-ценка, Мікалай Дзмітрук, Віктар Быкаў, Уладзімір Камінскі, Алег Логвін, Валерый Маўчан, Аляксандр Дахлякоў, Ігар Патэнка, Ігар Сумнікаў, Віктар Рапінскі — пераможцы не толькі нашага Мемарыялу, але і чэмпіянатаў Савецкага Саюза, свету і ўдзельнікі Алімпійскіх гульняў… Сучасныя прадстаўнікі веласпорту краіны, якія таксама не аднойчы “абкатваліся” на дарогах Кіраўшчыны, таксама паказваюць высокі спартыўны клас. Зінаіда Стагурская — чэмпіёнка свету, пераможца прэстыжнейшай гонкі “Тур дэ Франс”, якая, на жаль, так рана пакінула гэты свет. Неаднаразова пераможцам этапаў “Джыра дэ Італія” станавіўся Васіль Кірыленка. Спіс выдатных спартсменаў можна працягваць… Ды і кіраўчане не аднойчы паказвалі і паказваюць высокі клас. Той, хто сочыць за прэсай, ведае пра поспехі Вольгі Масюковіч, Яўгена Шамсонава, Рамана Цішкова, якія заваявалі пуцёўкі на сёлетні чэмпіянат Еўропы.
Мемарыял Кірылы Арлоўскага сабраў, як заўсёды, прадстаўнікоў веласпорту з усіх шасці абласцей краіны і горада Мінска. Нязменным галоўным суддзёй спаборніцтваў быў Уладзімір Бяляўскі. Былі на мера-прыемстве і ганаровыя госці — былыя ўдзельнікі і пераможцы рассветаўскіх Мемарыялаў, якія мужна выйшлі на старт разам з маладымі канкурэнтамі (і гэта ўжо гонар!). У іх ліку — чэмпіён Савецкага Саюза 1969 года Міхаіл Кожухаў, удзел у сёлетніх спаборніцтвах якога стаў сапраўдным сюрпрызам для малодшых спартсменаў, а, галоўнае, прыкладам спартыўнага даўгалецця…
(Працяг у №55 раённай газеты “Кіравец”).

Последние новости

Образование

Уроки патриотизма для взрослых

23 ноября 2024
Читать новость
Актуально

Мы праслаўляем чалавека працы!

22 ноября 2024
Читать новость
Ваше здоровье

В период с 21 по 28 ноября 2024 года в Могилевской области проходят мероприятия республиканской информационно-образовательной акции по профилактике табакокурения, как фактора риска развития онкологических заболеваний

22 ноября 2024
Читать новость
Общество

Неделя нулевого травматизма

22 ноября 2024
Читать новость
Актуально

Прямые телефонные линии

22 ноября 2024
Читать новость
Сельское хозяйство

О подведении итогов ежегодного соревнования среди операторов машинного доения коров сельскохозяйственных организаций Кировского района за 2024 год

22 ноября 2024
Читать новость

Рекомендуем