Кіраўскі “Жылкамгас”: служба нашага камфорту
На балансе УКП “Жылкамгас” знаходзіцца 3 станцыі абезжалезьвання. Водазабор “Калінаўка” ўведзены ў эксплуатацыю ў 2013 годзе. Усе тэхналагічныя працэсы па забеспячэнні горада вадой кантралююцца дзяжурнымі аператарамі. На тэрыторыі водазабора размешчана і лабараторыя па праверцы якасці пітной вады. Начальнік лабараторыі Андрэй Чыстабаеў і лабарант Наталля Хлапкова займаюцца адборам проб вады са свідравін і калодзежаў.
Па выніках штогадовага раённага спаборніцтва за 2016 год сярод арганізацый прамысловасці лепшым прызнаны калектыў УКП “Жылкамгас”.
Наўрад ці знойдзецца сёння іншая галіна, ад работы якой настолькі б залежала стварэнне належных умоў пражывання грамадзян і забеспячэнне жыццядзейнасці прадпрыемстваў і ўстаноў, у тым ліку і аб’ектаў сацыяльнай сферы. Ацяпленне, водазабеспячэнне, чысціня і парадак на нашых вуліцах і ў дварах, належны стан дарог, прыгожыя кветнікі і многае іншае — усё гэта што-дзённыя клопаты камунальнікаў. Яны займаюцца ямачным рамонтам і рамонтам асфальтабетоннага пакрыцця вуліц, вывазам смецця і ліквідацыяй стыхійных звалак. Вялікая работа праводзіцца па азеляненні населеных пунктаў.
На балансе УКП “Жылкамгас” знаходзіцца 124 жылыя дамы, агульнай плошчай 123327 м2, з іх 95 шматпавярховых і 5 інтэрнатаў. Летась за кошт сродкаў жыхароў шматпавярховак адрамантавана 28 пад’ездаў, уведзена ў эксплуатацыю агульнай плошчы жылых дамоў пасля капітальнага рамонту — 2,89 тыс. м2.
Па выніках мінулага года выручка ад рэалізацыі прадукцыі (работ, паслуг) на аднаго сярэдняспісачнага работ-ніка склала 103,8% да адпаведнага перыяду 2015 г. Сума сродкаў ад аказання дадатковых платных паслуг насельніцтву і юрыдычным асобам склала 483,3 тыс. руб.
І ад таго, наколькі прадстаўнікі гэтай службы прафесійна і адказна ставяцца да сваіх абавязкаў, залежыць у той ці іншай ступені наш добры настрой і камфорт.
Камунальныя даброты даўно сталі для нас, іх карыстальнікаў, звыклай справай. І мы нават не задумваемся, якіх намаганняў каштуе забяспечыць стабільную работу вялікай і рознагаліновай жыллёва-камунальнай службы. Але трэба, каб і кожны жыхар райцэнтра разумеў сваю ролю і адказнасць у важнай справе па добраўпарадкаванні і падтрыманні чысціні нашага агульнага дома — Кіраўшчыны.