Кіраўскія камунальнікі робяць стаўку на якасць і аператыўнасць прадастаўлення паслуг

Кіраўскія камунальнікі робяць стаўку на якасць і аператыўнасць прадастаўлення паслуг

ЖКХ-1 ЖКХ-2Напярэдадні Дня работнікаў бытавога абслугоўвання насельніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі аб рабоце калектыву УКП “Жылкамгас” расказаў яго дырэктара Юрый МАЦЮШОНАК:

— Калектыў нашага прадпрыемства сустракае прафесійнае свята з добрым настроем. З нядрэннымі паказчыкамі ў фінансава-гаспадарчай дзейнасці завяршылі мінулы год: выручка ад рэалізацыі прадукцыі (работ, паслуг) на аднаго сярэдняспісачнага работніка, да адпаведнага перыяду 2015 года, склала 103,4%, прыбытак ад рэалізацыі — 73 тыс. руб. (па водазабеспячэнні — 26 тыс. руб., па водаадвядзенні — 25 тыс. руб., па цеплазабеспячэнні — 167 тыс. руб., абыходжанне з ТКА — 22 тыс. руб.).
На балансе прадпрыемства 25 кацельных (8 — у горадзе, 17 — на вёсцы), водаправодных сетак — 91 км, каналізацыйных — 32,2 км, каналізацыйных помпавых станцый — 6 штук, два ачышчальных збудаванні, 29 артэзіянскіх свідравін, 3 станцыі абезжалезьвання, больш за 1 тыс. крыніц нецэнтралізаванага водазабеспячэння (шахтавыя калодзежы).
Прадпрыемствам шмат робіцца па зніжэнні затрат на аказанне жыллёва-камунальных паслуг насельніцтву. Надаецца ўвага пытанням энергазберажэння, павелічэння інвестыцый у асноўны капітал. У мінулым годзе ўдалося дабіцца зніжэння затрат па цеплазабеспячэнні на 16,5%, а па водазабеспячэнні — на 18%. Тым не менш, гэта не адбіваецца на забеспячэнні жыццядзейнасці прадпрыемстваў і ўстаноў, насельніцтва.
Добра завяршае ацяпляльны сезон асноўная галіна прадпрыемства — кацельная гаспадарка. Яе работнікі прыкладалі ўсе намаганні, каб на належным узроўні забяспечыць цяплом жылы сектар, прадпрыемствы і арганізацыі, сацыяльныя аб’екты. Трэба сказаць, што праводзімая работа па мадэрнізацыі цеплавой гаспадаркі дае свае станоўчыя вынікі, а выкарыстанне мясцовых відаў паліва дазваляе эканоміць нятанныя закупляемыя энергетычныя рэсурсы. Летась праведзена рэканструкцыя 2,1 км цеплавых сетак на ўчастку ў в.Шалаёўка (ад кацельні да цеплавой камеры №7), другая чарга будаўніцтва — 1,2 км, і на ўчастку ў в.Паўлавічы (ад кацельні да мясцовай школы і будынка СДК) — 0,9 км.
Значны аб’ём работ запланаваны і на бягучы год: будаўніцтва артсвідравіны і водаправодных сетак у аг. Добасна, замена 2,1 км цепласетак у аг.Жылічы; рэканструкцыя кацельні МПМК-255 (ўстаноўка двух катлоў на мясцовых відах паліва па 1 МВт). Вядзецца капітальны рамонт д.73 па вул.Гагарына і інш.
У выніку рэалізацыі запланаваных мерапрыемстваў па зніжэнні выдаткаў за 2016 год фактычны эканамічны эфект склаў 466,6 тыс. руб.: была праведзена аптымізацыя колькасці работнікаў — эканомія 93,62 тыс. руб., перагледжаны фонд заработнай платы, дасягнулі зніжэння расходу паліўна-энергетычных рэсурсаў.
Бадай, адной з нашых асноўных задач з’яўляецца падтрыманне чысціні і парадку ў горадзе, сельскіх населеных пунктах. Займаемся ямачным рамонтам і рамонтам асфальтабетоннага пакрыцця вуліц, вывазам смецця і ліквідацыяй стыхійных звалак. Праводзім работы па азеляненні населеных пунктаў: высаджваем дрэвы і дэкаратыўныя кусты. Штогод вуліцы горада ўпрыгожвае вялікая колькасць рознакаляровых кветак, вырашчаных уласнымі сіламі, з якіх робяцца ў тым ліку і кампазіцыйныя кветнікі.
За ўсімі лічбамі і дасягненнямі стаіць штодзённая, часта кругласутачная, праца зладжанага калектыву. Многія работнікі прысвяцілі жыллёва-камунальнай гаспадарцы не адзін дзесятак гадоў. Гэта той касцяк, якому можна даверыць любы ўчастак работы. Нямала сапраўдных прафесіяналаў і сярод маладых кадраў. Яны імкнуцца ўносіць у работу сучасныя інавацыі і напрацоўкі. Слоў удзячнасці заслугоўвае добрасумленная праца намесніка галоўнага бухгалтара Валянціны Галіцкай, трактарыста Аляксандра Скрыпунова, слесара-рамотніка Генадзя Чэкулаева, рабочай па комплекснай уборцы і ўтрыманні домаўладанняў Ірыны Кавалёвай і многіх іншых.
Спадзяюся, што ўсё добрае, што зроблена адказнай, нялёгкай, карпатлівай працай нашага калектыву: цяпло і святло ў дамах, чыстая вада ў кранах, добраўпарадкаваны, квітнеючы і чысты горад — будзе і ў далейшым прыносіць жыхарам Кіраўшчыны задавальненне. Менавіта дзеля гэтага мы і працуем.

Последние новости

Актуально

В Беларуси запускают первое блогерское реалити-шоу @fabrika.blogerov

1 декабря 2024
Читать новость
Духовность

Вернём колокольный перезвон!

1 декабря 2024
Читать новость
Актуально

Служэнне Закону, Праўдзе, Справядлівасці

1 декабря 2024
Читать новость
Общество

Уважаемые юристы и ветераны юридической службы Кировского района!

1 декабря 2024
Читать новость
За здоровый образ жизни

Здоровое будущее без табака

29 ноября 2024
Читать новость
Прямая линия

Прямые телефонные линии

29 ноября 2024
Читать новость