Змястоўныя сустрэчы ў працоўных калектывах Кіраўшчыны правёў Ігар Кананчук

Змястоўныя сустрэчы ў працоўных калектывах Кіраўшчыны правёў Ігар Кананчук

Конан-1 Конан-2Шэраг сустрэч у працоўных калектывах раёна правёў на мінулым тыдні дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ігар Кананчук.
Ён меў гутарку з работнікамі раённага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, райспажыўтаварыства, гімназіі горада. Асноўная тэма — рэалізацыя норм Дэкрэта №3 “Аб папярэджванні сацыяльнага ўтрыманства”.

Дэпутат нагадаў, што падчас рабочай паездкі ў Магілёўскую вобласць 21 сакавіка Прэзі-дэнт Беларусі А.Р.Лукашэнка ў чарговы раз падкрэсліў, што Дэкрэт №3 не адмянялі і не прыпынялі, ён дзейнічае, толькі прыпынены выплаты на фінансаванне дзяржрасходаў на гэты год: паколькі паведамленні аб уплаце былі высланы на месцах каму трэба і каму не, скрупулёзна вывяраюцца ўсе спісы.
Як адзначыў Ігар Кананчук, Дэкрэт будзе дапрацаваны, будуць унесены пэўныя змены, у тым ліку і згодна прапаноў з рэгіёнаў. Вельмі важна больш актыўна праводзіць растлумачальную работу сярод грамадзян, каб давесці да іх ведама ўсе нюансы норм указанага дакумента.
А ўвогуле, падкрэсліў дэпутат, усе працаздольныя людзі павінны ўдзельнічаць у фінансаванні дзяржрасходаў. Усе карыстаюцца паслугамі галін аховы здароўя, адукацыі, адрамантаванымі дарогамі, для ўсіх забяспечваецца грамадская бяспека, а на гэта і іншыя мэты ідуць значныя бюджэтныя сродкі, і несправядліва, калі адны плацяць падаткі, а другія не.
Ігар Паўлавіч коратка праінфармаваў аб рабоце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і, у прыватнасці, Пастаяннай камісіі па аграрнай палітыцы, у састаў якой ён уваходзіць. У кампетэнцыі камісіі — пытанні аграрнай палітыкі і аграпрамысловага комплексу, заканадаўства аб сельскай гаспадарцы і нарыхтоўцы сельгаспрадукцыі, заканадаўства аб ахове і выкарыстанні земляў, пытанні развіцця сацыяльнай інфраструктуры сельскіх населеных пунктаў.
Вялікую ўвагу надаюць дэпутаты рабоце ў акругах: сустрэчы з выбаршчыкамі дазваляюць даведацца аб становішчы спраў у рэгіёне, праблемах, якія хвалююць людзей, дапамагчы ў іх вырашэнні, зразумела, у межах заканадаўства.
Працягваючы тэму рэалізацыі норм Дэкрэта №3, намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Бяляўская падчас сустрэчы ў РЦСАН закранула пытанне правядзення падворных абходаў на вёсцы і ў горадзе, падчас якіх высвятляецца жыццёвая сітуацыя кожнага чалавека, які трапіў у спіс асоб, абавязаных уплачваць збор на фінансаванне дзяржрасходаў. Высветлілася, што не ўсе грамадзяне ведаюць, што маюць падставы для вызвалення (поўнасцю або часткова) ад уплаты збору. Не ўсе звяртаюцца ў камісію па разгляду зваротаў грамадзян, прэтэндуючых на атрыманне льгот па ўплаце рэспубліканскіх падаткаў, збораў (пошлін), поўнасцю або часткова ўплачваемых у раённы бюджэт.
Таццяна Бяляўская заклікала прысутных, калі ў іх ёсць родныя, блізкія, знаёмыя, якія ў адпаведнасці з Дэкрэтам №3 трапілі ў спісы так званых “утрымальнікаў”, паспрыяць паскарэнню іх звароту ў райвыканкам для разгляду жыццёвых сітуацый. Яна прывяла прыклады сітуацый, якія прымаюцца да ўвагі, кожная з іх разглядаецца ўважліва і дэталёва.
Намеснік старшыні райвыканкама расказала таксама аб вырашэнні пытанняў занятасці ў раёне.
Наталля ХАДАКОВА.
Фота
Максіма МІКЕШЫНА.
На здымку: падчас сустрэчы ў РЦСАН.

Последние новости

Профсоюзы

Бесплатный правовой прием организуют профсоюзы 24 апреля

11 апреля 2025
Читать новость
Актуально

Вниманию граждан!

11 апреля 2025
Читать новость
Актуально

Живая память благодарных поколений

11 апреля 2025
Читать новость
Духовность

Праздник встречи весны и духовного обновления

11 апреля 2025
Читать новость
Актуально

В интересах всех и каждого

11 апреля 2025
Читать новость
Актуально

Получение пенсий и некоторых выплат – только на базовые счета

11 апреля 2025
Читать новость

Рекомендуем