На базе Кіраўскага і Бабруйскага раёнаў прайшоў рэспубліканскі семінар-вучоба работнікаў дзяржнагляду

На базе Кіраўскага і Бабруйскага раёнаў прайшоў рэспубліканскі семінар-вучоба работнікаў дзяржнагляду

Гостехнадзор-5

На базе нашага і Бабруйскага раёнаў прайшоў рэспубліканскі семінар-вучоба работнікаў дзяржаўнага нагляду за тэхнічным станам машын і абсталявання. Удзел у мерапрыемстве прынялі начальнік галоўнага ўпраўлення тэхнічнага прагрэсу і энергетыкі пры Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання Станіслаў Карповіч, начальнік галоўнага тэхнічнага нагляду Рэспублікі Беларусь Іван Малахаў, іншыя прадстаўнікі Міністэрства, інспекцыі дзяржтэхнагляду, кіраўнікі абласных і раённых інспекцый — усяго больш за 140 чалавек.

Гостехнадзор-7 Гостехнадзор-6 Гостехосмотр-2 Гостехнадзор-4 Гостехосмотр-3 Гостехосмотр-1

Была разгледжана работа аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы (АІС) “Дзяржтэхнагляд” у часці правядзення дзяржтэхагляду тэхнікі, прааналізавана выкананне раённымі і гарадскімі інспекцыямі адміністрацыйных працэдур. Вялося абмеркаванне вынікаў работы служб дзяржтэхнагляду за мінулы год і задач на бягучы.

На тэрыторыі нашага раёна ўдзельнікі рэспубліканскага семінара-вучобы наведалі ААТ “Кіраўскае райаграпрамтэхзабеспячэнне”. Яго начальнік Мікалай Чаранкоў пазнаёміў іх з дзейнасцю і асноўнымі вытворчымі паказчыкамі таварыства, расказаў аб арганізацыі рамонту тэхнікі, у тым ліку па заяўках сельгаспрадпрыемстваў.

Яшчэ адным з падраздзяленняў, з дзейнасцю якога пазнаёміліся ўдзельнікі семінара, стала майстэрня дылерскага цэнтра. Райаграпрамтэхзабеспячэнне супрацоўнічае з такімі беларускімі гігантамі ў вытворчасці тэхнікі як МТЗ, “Гомсельмаш” і Мінскі маторны завод. Тут займаюцца тэхнічным абслугоўваннем і рамонтам гарантыйнай тэхнікі з 5 раёнаў вобласці — Кіраўскага, Клічаўскага, Асіповіцкага, Глускага і Бабруйскага. Тэхнічны агляд і суправаджэнне знаходзячыхся на гарантыі сельгасмашын ажыццяўляюць 5 слесараў. Работы наладжаны так, каб уся, нават самая складаная тэхніка, за кароткі час была пастаўлена ў строй дзеючых.

Мікалай Чаранкоў паведаміў аб прадпрыемамых захадах па скарачэнні тэрмінаў ухілення няспраўнасцей гарантыйнай тэхнікі. На прыкладзе энерганасычаных трактароў “Беларус” і трактароў са спецыяльным навясным абсталяваннем начальнік тэхнічнага сэрвіснага цэнтра Васіль Міхалап прадэманстраваў, як праводзіцца іх тэхнічнае абслугоўванне.

Начальнік раённай інспекцыі, галоўны дзяржаўны інжынер-інспектар Дзяржтэхнагляду Мікалай Пархамовіч расказаў аб праводзімай рабоце па тэхнічным аглядзе трактароў і агрэгатаў.   

На плянарным пасяджэнні па выніках наведвання прадпрыемстваў быў зроблены аналіз выканання раённымі і гарадскімі інспекцыямі адміністрацыйных працэдур у адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №200 і Пастановай Савета Міністраў №156.

Былі заслуханы справаздачы кіраўнікоў абласных інспекцый аб мерах, накіраваных на паляпшэнне работы раённых і гарадскіх інспекцый, пытанні набыцця імі камп’ютарнага абсталявання. Разгледжана спецыфіка работы праграмнага забеспячэння па аўтаматызацыі рабочага месца інспектараў у частцы ўнясення інфармацыі па правядзенні дзяржтэхагляду, выкананні іншых адміністрацыйных працэдур.

Праводзілася абмеркаванне заўваг і прапаноў па паляпшэнні работы ў сістэме АІС “Дзяржтэхагляд”, былі адпрацаваны практычныя пытанні па ўнясенні ў яе звестак. Падвёўшы вынікі работы семінара-вучобы, Іван Малахаў агучыў перад яго ўдзельнікамі і службай дзяржтэхнагляду ў цэлым задачы на бліжэйшую перспектыву.

Людміла СЯМЁНАВА.

Фота Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Актуально

В Беларуси запускают первое блогерское реалити-шоу @fabrika.blogerov

1 декабря 2024
Читать новость
Духовность

Вернём колокольный перезвон!

1 декабря 2024
Читать новость
Актуально

Служэнне Закону, Праўдзе, Справядлівасці

1 декабря 2024
Читать новость
Общество

Уважаемые юристы и ветераны юридической службы Кировского района!

1 декабря 2024
Читать новость
За здоровый образ жизни

Здоровое будущее без табака

29 ноября 2024
Читать новость
Прямая линия

Прямые телефонные линии

29 ноября 2024
Читать новость