Першамай у Кіраўску: свята працы і… спорту (фотарэпартаж)
Узнёсла адзначылі кіраўчане Свята працы, аднолькава любімае і дарослымі, і дзецьмі. Добрага настрою ўдзельнікам мерапрыемстваў не сапсавала нават даволі халоднае і ветранае надвор’е.
На галоўнай гарадской плошчы імя Кірава каля Алеі Славы Герояў працы і воінскай доблесці сабраліся ветэраны вайны і працы, прадстаўнікі райвыканкама і працоўных калектываў раёна, члены грамадскіх аб’яднанняў, моладзь, школьнікі і госці райцэнтра, каб прыняць удзел ва ўрачыстым мітынгу, прысвечаным Святу працы.
Далей адбыўся лёгкаатлетычны крос на Кубак раённай газеты “Кіравец” і прызы прафсаюзных арганізацый.
Больш падрабязна чытайце ў №34 “Кіраўца” за 2017 год.
Прапануем фотарэпартаж са свята.