На Кіраўшчыне прайшоў рэспубліканскі навукова-практычны семінар “Жылічы на гісторыка-культурнай карце Беларусі”

На Кіраўшчыне прайшоў рэспубліканскі навукова-практычны семінар “Жылічы на гісторыка-культурнай карце Беларусі”

Жил-1 Жил-2 Жил-3 Жил-4 Жил-5 Жил-6 Жил-7 Жил-8 Жил-9 Жил-11…На плошчы перад уваходам у Жыліцкі палац закружыліся пад музыку ў белых бальных сукенках дамы, а потым да гасцей выйшлі гаспадары — пан Булгак з жонкай — і ветліва запрасілі ўсіх у будынак…
Такой гістарычнай імправізацыяй распачаўся рэспубліканскі навукова-практычны семінар “Жылічы на гісторыка-культурнай карце Беларусі”, прымеркаваны да Года навукі, які прайшоў у Кіраўскім раёне на базе Жыліцкага гістарычнага комплексу-музея.
Ініцыятарам правядзення мерапрыемства выступіў Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, вызначыўшы адной з галоўных мэт навуковае асэнсаванне і метадычную дапамогу раёну па зборы і захаванні гісторыка-культурнай спадчыны.

Жыліцкі палацава-паркавы ансамбль (XVIII-XIX ст.) унесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі як помнік архітэктуры міжнароднага значэння. Важная задача семінара — прыцягненне ўвагі беларускай і сусветнай грамадскасці да гэтай адной з архітэктурных жамчужын Беларусі дзеля развіцця турызму ў рэгіёне, пошуку спонсараў і валанцёраў для працягу тут рэстаўрацыйных работ.
У семінары прынялі ўдзел навуковыя супрацоўнікі Нацыянальнай акадэміі навук, прадстаўнікі Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.А.Куляшова, Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны, мясцовыя краязнаўцы, вучні школ Кіраўскага раёна.
На мерапрыемстве прысутнічалі начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Магілёўскага аблвыканкама Кацярына Музычэнка, старшыня Кіраўскага райвыканкама Аляксандр Бутараў.
Пасяджэнне праходзіла ў адрэстаўраванай частцы палаца, дзе знаходзіцца дзіцячая школа мастацтваў.

Больш падрабязна аб ходзе семінара чытайце ў №39 “Кіраўца” за 2017 год.

Последние новости

Профилактика и безопасность

На пожаре погибла годовалая девочка

31 января 2025
Читать новость
Актуально

90 гадоў: наш раён – наш дом

31 января 2025
Читать новость
Актуально

Важны ўдзел кожнага

31 января 2025
Читать новость
Юбилеи

Навстречу юбилею: Кировскому району – 90 лет

31 января 2025
Читать новость
Профилактика и безопасность

Месячник пожарной безопасности в Кировском районе

31 января 2025
Читать новость
Молодежная политика

Неделя памяти легендарного земляка

31 января 2025
Читать новость

Рекомендуем