Месячнік пажарнай бяспекі
З 10 снежня 2012 года па 11 студзеня 2013 года ў раёне праводзіцца месячнік пажарнай бяспекі. У яго межах мяркуецца наладзіць шэраг разнастайных мерапрыемстваў, накіраваных на прафілактыку пажараў, павышэнне інфармаванасці насельніцтва, вучнёўскай моладзі аб небяспецы і выніках узгаранняў, дзеянняў у экстрэмальных сітуацыях. Гэтай тэме будзе прысвечаны і Адзіны дзень інфармавання, які пройдзе 20 снежня. У межах месячніка аддзел па справах моладзі сумесна з райкамам ГА “БРСМ” мяркуюць правесці маладзёжную акцыю “Разам супраць пажараў”, ва ўстановах адукацыі раёна пройдуць гадзіны інфармавання, гутаркі, лекцыі, прысвечаныя тэме пажарнай бяспекі, конкурс плакатаў, малюнкаў “Пажарная бяспека вачамі дзяцей”, будзе наладжана дэманстрацыя дакуметальных фільмаў тэматычнай скіраванасці.
Месячнік пажарнай бяспекі
праходзіць у нашым раёне ў перыяд з 25 студзеня па 25 лютага бягучага года.
Летась па прычыне неасцярожнага абыходжання з агнём, у прыватнасці, пры курэнні і ў стане алкагольнага ап’янення, загінула 7 жыхароў раёна.
Месячнік праводзіцца з мэтай папярэджвання пажараў і гібелі на іх людзей. У яго межах абследваюцца ўмовы пражывання мнагадзетных і сацыяльна няўдачных сем’яў, грамадзян, якія злоўжываюць спіртнымі напіткамі.
У сельскіх населеных пунктах раёна наладжваюцца сходы, на якіх абмяркоўваюцца пытанні папярэджвання пажараў, ухілення прычын і ўмоў, садзейнічаючых іх узнікненню.
Ва ўстановах адукацыі раёна арганізоўваюцца тыдні пажарнай бяспекі, тэматычныя бацькоўскія сходы, віктарыны, конкурсы.
Члены Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі выратавальнікаў-пажарных з прафілактычнымі гутаркамі наведваюць адзінока пражываючых, састарэлых грамадзян, інвалідаў.