На Кіраўшчыне вызначыліся лепшыя тэхнікі па штучным асемяненні БРЖ

На Кіраўшчыне вызначыліся лепшыя тэхнікі па штучным асемяненні БРЖ

Осеменаторы-4

У любой сферы дзейнасці вырашальным фактарам поспеху з’яўляецца падрыхтаванасць кадраў, іх прафесіяналізм і кампетэнтнасць. Калі маюць месца грунтоўныя веды спецыялістаў, ёсць назапашаны практычны вопыт і ў дадатак любоў да абранай прафесіі, то і адпаведны станоўчы вынік абавязкова будзе мець месца. І, безумоўна, у любой дзейнасці павінна  прысутнічаць пастаянная работа над сабой. Вельмі істотна дапамагаюць у гэтым разнастайныя спаборніцтвы і конкурсы, з дапамогай якіх можна выявіць узровень прафесійнага майстэрства.

Осеменаторы-1

Осеменаторы-7

У раёне набыў статус традыцыйнага штогадовы конкурс  тэхнікаў па штучным асемяненні буйной рагатай жывёлы. Арганізаваны ён упраўленнем сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама сумесна з РУСВП “Магілёўскае дзяржплемпрадпрыемства” і яго Кіраўскім філіялам з мэтай павышэння прафесійнага майстэрства і павелічэння прэстыжу адной з самых запатрабаваных у жывёлагадоўлі прафесій. Важнасць яе пераацаніць нельга: менавіта ад дакладных і правільных дзеянняў тэхніка-асемянатара напрамую залежыць фарміраванне племяннога ядра, а, значыць, узнаўленне грамадскага статка, павелічэнне прадукцыі галіны ў цэлым. 

На жывёлагадоўчых аб’ектах нашага раёна на бягучы момант працуе больш за 20 тэхнікаў па штучным асемяненні БРЖ. Амаль усе яны прынялі ўдзел у конкурсе. Сёлета месцам яго правядзення стала КСУП “Барчыцы-агра”.

Осеменаторы-8

Удзельнікі сабраліся ў Барчыцкім СДК, дзе ім неабходна было прайсці 3 конкурсныя этапы. Першы з іх — тэставанне. Канкурсанты адказвалі на тэарэтычныя пытанні, якія тычыліся непасрэдна іх прафесійнай дзейнасці. Затым правяралася ўменне спецыялістаў правільна афармляць патрэбную рабочую дакументацыю, бо, як вядома, кантроль і ўлік — адны з важнейшых складаемых прадукцыйнай работы. І, нарэшце, завяршала конкурс практычная частка, падчас якой удзельнікі дэталёва апісвалі і дэманстравалі пэўныя нюансы ў працэсе асемянення жывёлы.

За дзеяннямі і адказамі ўдзельнікаў уважліва сачылі кампетэнтныя экзаменатары — прадстаўнікі Магілёўскага дзяржплемпрадпрыемства: начальнік аддзела па ўзнаўленні статка Ганна Савіна і вядучы спецыяліст Цімафей Салановіч. Дарэчы, госці адзначылі, што, нягледзячы на некаторыя хваляванні большасць канкурсантаў паказала трывалыя і грунтоўныя тэарэтычныя веды, высокі ўзровень падрыхтаванасці, у чарговы раз даказаўшы, што на Кіраўшчыне працуюць граматныя тэхнікі-асемянатары, неабыякавыя да сваёй справы.

Осеменаторы-2

Акрамя спецыялістаў дзяржплемпрадпрыемства, узровень майстэрства тэхнікаў-асемянатараў ацэньвалі старшыня камісіі, намеснік начальніка райсельгасхарчу па жывёлагадоўлі Іван Грышчанка, начальнік філіяла па Кіраўскім раёне Магілёўскага дзяржплемпрадпрыемства Галіна Шкрабава, галоўны ветэрынарны ўрач раёна Мікалай Маслаў.

Пры падвядзенні вынікаў усіх удзельнікаў конкурсу шчыра вітаў першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік райсельгасхарчу Іван Барташэвіч. Ён падзякаваў спецыялістам за адданасць абранай прафесіі, пажадаў і надалей павышаць сваё прафесійнае майстэрства, бо вытворчасць малака і мяса у многім залежыць менавіта ад зладжанай і дакладнай работы тэхнікаў-асемянатараў. Падчас цырымоніі ўзнагароджвання ўдзельнікаў работнікі культуры раёна падрыхтавалі для музычныя нумары, якімі парадавалі прысутных. 

Осеменаторы-5

Осеменаторы-9

Па выніках конкурсу — суме набраных на этапах балаў пераможцам быў прызнаны Васіль Фядотаў з КСУП “Барчыцы-агра”. Стаць лепшым яму дапамаглі не толькі, як кажуць, родныя сцены. Малады спецыяліст паказаў найлепшыя рэзультаты ў адказах на тэарэтычныя пытанні і лепшыя практычныя навыкі.

Другое месца, як, да слова, і летась, заняла Юлія Пархімчык з КСУП “Чырвоны баец”. Адзначым, што Юлія ўжо неаднаразова станавілася пераможцай і прызёрам раённых конкурсаў, з поспехам абараняла гонар Кіраўшчыны на абласных спаборніцтвах. Усё гэта сведчыць аб стабільна высокай кваліфікацыі спецыяліста.

Таксама высокі патэнцыял прадэманстраваў Сяргей Стральцоў з ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага”. Леташні пераможца конкурсу сёлета зноў увайшоў у прызавую тройку.

Чацвёртае месца, а яно таксама было прызнана прызавым, заняла прадстаўніца КСУП “Ніва-Барсукі” Алена Малахоўская.

Осеменаторы-10

Осеменаторы-3

Пераможца і прызёры былі ўзнагароджаны Ганаровымі граматамі і каштоўнымі прызамі, прадастаўленымі Магілёўскім дзяржплемпрадпрыемствам. Без падарункаў не застаўся ніводны з удзельнікаў: усім канкурсантам іх уручыў старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Віктар Ставер.

У бягучым месяцы пройдзе абласны конкурс тэхнікаў па штучным асемяненні. Прызёры прайшоўшага раённага этапу зараз рыхтуюцца абараняць на ім гонар Кіраўшчыны.

Осеменаторы-6

Аляксандр ХАХЛОЎ.

Фота аўтара.

Последние новости

В стране и мире

Александр Лукашенко и Шахбаз Шариф приняли совместное заявление

26 ноября 2024
Читать новость
Культура

Земле нужны внимание и забота

26 ноября 2024
Читать новость
Актуально

Депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь Антон Каранкевич провёл встречу с жителями агрогородка Добосна

26 ноября 2024
Читать новость
Актуально

29 ноября 2024 года в Центре досуга г.Кировска состоится районный конкурс «Лучший молодой специалист -2024».

26 ноября 2024
Читать новость
Общество

Под пристальным взглядом «лесного помощника»!

26 ноября 2024
Читать новость
Актуально

На Кировщине проходит республиканский форум сельской молодежи «Село – территория развития»

26 ноября 2024
Читать новость