МТФ “Любонічы”: канчатковы рэзультат — першае месца!

МТФ “Любонічы”: канчатковы рэзультат — першае месца!

Фермо Любончич

Першае месца сярод калектываў малочнатаварных ферм у раённым спаборніцтве за 2017 год прысуджана калектыву МТФ “Любонічы” ААТ “Кіраўскае райаграпрамтэхзабеспячэнне”. Да гэтага поспеху мясцовыя жывёлаводы ішлі мэтанакіравана: двойчы — па выніках 2014 і 2015 гадоў — калектыў займаў другія месцы сярод фермаў раёна. У 2016 — крыху не хапіла да прызёраў. І вось яна — доўгачаканая перамога!

Такі рэзультат, безумоўна, не прыходзіць сам па сабе. Як адзначыла загадчык МТФ Алена Малойка, усё ў працоўным канвееры звязана і прадумана. Кожны жывёлавод знаходзіцца на сваім месцы, валодае неабходнымі ведамі і навыкамі. Усе разам дружна працуюць над павелічэннем вытворчых паказчыкаў.
На ферме “Любонічы” ўтрымліваецца 200 кароў, з якіх 156 складаюць дойны статак, астатнія — цялушкі. Агульнымі намаганнямі за мінулы год было надоена 1157 т малака — на 43 т больш задання, ці 112,8%. Сярэдні надой ад каровы склаў 7417 кг (+843 кг да ўзроўню папярэдняга года). Увесь дойны статак па­дзелены на групы прывязнага ўтрымання паміж аператарамі машыннага даення ў лінейны малакаправод. Лідарам па ферме па выніках мінулага года стала Валянціна Русанава: у яе групе 52 рагулі, кожная з якіх дала па 8520 кг малака, а агульны надой склаў 341 т. Добрых слоў заслугоўвае таксама работа яе калег па малочым цэху Настассі Урупа, Людмілы Шыла, Святланы Вайціцкай і падменнага аператара Вольгі Баранчук. Жанчыны атрымліваюць для падапечных, а потым раздаюць ім канцэнтраты, даглядаюць у прафілакторыі да 3-месячнага ўзросту нованароджаных цялятак. У групу дарошчвання перадаюць маладняк пры дасягненні вагі ў 90 кг.
Цялят ад 3-х да 6-ці месяцаў даглядаюць вопытныя жывёлаводы Валянціна і Зінаіда Таркан.
На належным узроўні працуюць іншыя жывёлаводы. Строгі ўлік надояў і прываг, захавання тэхналогій кармлення і ўтрымання вядзе ўчотчык Марына Казека. За свое­часовае правядзенне ветэрынарных мерапрыемстваў адказвае галоўны ветурач Іван Макаронак. На кормараздатчыку штодзень забяспечвае жывёлу сакавітымі кармамі Ігар Таркан. Шмат механізаваных работ выконвае таксама Віктар Салановіч. Добрых слоў заслугоўвае стаўленне да справы даглядчыкаў Паўла Баброва, Міхаіла Пінчука, Васіля Таркана, слесара Аляксандра Раманава і іншых.
Наогул, падкрэсліла Алена Малойка, у дружным калектыве МТФ пануюць узаемаразуменне і павага адзін да аднаго. Усе ўвогуле складаюць, як кажуць, адзіную сям’ю — разам і ў радасці, і ў горы. Нават агульныя экскурсіі арганізоўваюць па памятных і адметных мясцінах нашага раёна, вобласці і краіны, беручы з сабой сваіх дзяцей, з цікавасцю і карысцю праводзячы час. І ўсё гэта шмат што значыць для работы кожнага паасобку і калектыву ў цэлым. А працоўнае ўнутранае спаборніцтва паміж жывёлаводамі но­сіць сяброўскі характар: пры неабходнасці кожны заўсёды прыйдзе на дапамогу калегу па цэху. І калі мікраклімат у “сям’і” здаровы, то і прадукцыйнасць працы ўзрастае…
Аляксандр ХАХЛОЎ.
На здымку: загадчык МТФ Алена Малойка, Людміла Шыла, Марына Казека, Святлана Вайціцкая, Вольга Баранчук, Валянціна Русанава.

Последние новости

В стране и мире

Александр Лукашенко и Шахбаз Шариф приняли совместное заявление

26 ноября 2024
Читать новость
Культура

Земле нужны внимание и забота

26 ноября 2024
Читать новость
Актуально

Депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь Антон Каранкевич провёл встречу с жителями агрогородка Добосна

26 ноября 2024
Читать новость
Актуально

29 ноября 2024 года в Центре досуга г.Кировска состоится районный конкурс «Лучший молодой специалист -2024».

26 ноября 2024
Читать новость
Общество

Под пристальным взглядом «лесного помощника»!

26 ноября 2024
Читать новость
Актуально

На Кировщине проходит республиканский форум сельской молодежи «Село – территория развития»

26 ноября 2024
Читать новость