Адзіны дзень інфармавання пройдзе ў раёне ў чацвер, 20 снежня, на тэму:“Даступнае жыллё — прыярытэтная задача сацыяльнай палітыкі ў Рэспубліцы Беларусь (Жыллёвае будаўніцтва ў Беларусі: новыя падыходы ў заканадаўстве і сітуацыя ў рэгіёнах)”. Будуць таксама абмеркаваны пытанні: “Фарміраванне беларускай дзяржаўнасці і развіццё суверэннай Беларусі: да 100-годдзя ўтварэння БССР”; “Аб садзейнічанні занятасці і стварэнні ўмоў для стымулявання працоўнай мабільнасці насельніцтва ў Магілёўскай вобласці”; “Бяспечны Новы год”; “Прафілактыка заносу і распаўсюджвання афрыканскай чумы свіней на тэрыторыі Кіраўскага раёна”; “Аб правядзенні выхаваўча-прафілактычнай работы працоўнымі калектывамі з абавязанымі асобамі”. Інфармацыйна-прапагандысцкія групы пабываюць у працоўных калектывах, правядуць сустрэчы з насельніцтвам па месцы жыхарства.