Старшеклассники учреждений образования Кировщины готовятся к выбору будущей профессии

Старшеклассники учреждений образования Кировщины готовятся к выбору будущей профессии

У жыцці кожнага чалавека настае момант, калі неабходна зрабіць выбар, які кардынальна паўплывае на яго будучыню. Вось і перад сёлетнімі выпускнікамі заканамерна паўстаюць пытанні: “Кім стаць, каб потым не шкадаваць аб прынятым рашэнні?”, “Якую абраць прафесію, каб быць запатрабаваным на рынку працы?”.

Дапамагаюць рабятам зарыентавацца ў вялікай колькасці навучальных устаноў, больш падрабязна пазнаёміцца з прапаноўваемымі ім спецыяльнасцямі праводзімыя прафарыентацыйныя сустрэчы. Адна з такіх пад назвай “Мы выбіраем прафесію” прайшла ў мінулую пятніцу на базе дзіцячай школы мастац­тваў горада. На ёй прысутнічала каля 250 рабят.
Начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама Вераніка Касьміна пазнаёміла рабят з сацыяльна-эканамічным развіццём раёна, расказала аб яго слаўных працаўніках, кіраўніках, спецыялістах, трактарыстах і жывёлаводах, якія за сваю добрасумленную працу ўзнагароджаны высокімі дзяржаўнымі ўзнагародамі. Падрабязна яна спынілася на кадравым пытанні: школьнікі даведаліся аб найбольш запатрабаваных у раёне спецыялістах, перспектывах пры атрыманні той ці іншай прафесіі.
Як адзначыла Вераніка Касьміна, наш раён мае сельскагаспадарчы накірунак дзейнасці, адпаведна ў кваліфікаваных кадрах гэтай галіны і маецца найбольшая неабхадімасць. Яна заклікала рабят не баяцца паступаць у навучальныя ўстановы, якія рыхтуюць спецыялістаў для сельскай гаспадаркі, бо гэта гарантуе і першае рабочае месца, і канкурэнтаздольнасць на рынку працы, і дастойныя заробкі. Таксама ў раёне ёсць неабходнасць у медыцынскіх кадрах: урачах, медсёстрах.
Па словах начальніка аддзела арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама, у будучых выпускнікоў ёсць магчымасць выбару, каб не проста атрымаць прафесію, але і вярнуцца на сваю малую радзіму высокакваліфікаванымі спецыялістамі.
Метадыст раённага навучальна-метадычнага кабінета аддзела па адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Алена Вавілава нагадала рабятам, што пры выбары той ці іншай прафесіі неабходна абавязкова суадносіць свае індывідуальныя асаблівасці з абранай спецыяльнасцю. Гэта ў далейшым дазволіць не расчаравацца ў прынятым рашэнні і ў будучым атрымліваць задавальненне ад выконваемай работы.
Школьнікі пачулі шмат новай карыснай інфармацыі аб формах навучання ў розных беларускіх ВНУ і ССНУ, умовах паступлення, вучобы, прахо­джання вытворчай практыкі і пражывання іншагародніх. Прадстаўнікі навучальных устаноў расказалі пра актуальныя і найбольш запатрабаваныя ў Беларусі прафесіі. Увазе рабят былі прадстаўлены фота- і відэапрэзенцыі, усе жадаючыя атрымалі інфармацыйныя буклеты.
Даведаліся школьнікі аб перспектывах навучання ў Жыліцкім сельгаскаледжы і магчымасці атрымання прафесій, неабходных на рынку працы. Падрабязна аб канкрэтных спецыяльнасцях расказалі ўрач-афтальмолаг райбальніцы Карына Нурматава, старшы інспектар групы кадраў РАУС Канстанцін Бяляўскі, намеснік дырэктара сеткі бібліятэк раёна Марына Мікешына.
Удзел у прафарыентацыйнай сустрэчы прынялі прадстаўнікі МДУ імя А.А.Куляшова, Віцебскай ордэна “Знак Пашаны” дзяржакадэміі ветэрынарнай медыцыны, Беларускай сельгас­акадэміі, Беларуска-Расійскага універсітэта, філіяла гандлёва-эканамічнага універсітэта спажывецкай кааперацыі “Магілёўскі гандлёвы каледж”.
Падчас правядзення сустрэчы рабяты скарысталі магчымасць задаць цікавячыя іх пытанні і атрымаць кампетэнтныя адказы. Хочацца спадзявацца, што мерапрыемства дапамагло вызначыцца з выбарам будучай прафесіі многім выпускнікам.
Людміла СЯМЁНАВА.
Фота аўтара.
На здымку: начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама Вераніка Касьміна, прадстаўнікі БДАТУ Андрэй Няхайчык і Віцебскай ордэна “Знак Пашаны” дзярж-
акадэміі ветэрынарнай медыцыны Людміла Болдырава вядуць зацікаўленую размову з выпускнікамі.

Последние новости

Образование

Уроки патриотизма для взрослых

23 ноября 2024
Читать новость
Актуально

Мы праслаўляем чалавека працы!

22 ноября 2024
Читать новость
Ваше здоровье

В период с 21 по 28 ноября 2024 года в Могилевской области проходят мероприятия республиканской информационно-образовательной акции по профилактике табакокурения, как фактора риска развития онкологических заболеваний

22 ноября 2024
Читать новость
Общество

Неделя нулевого травматизма

22 ноября 2024
Читать новость
Актуально

Прямые телефонные линии

22 ноября 2024
Читать новость
Сельское хозяйство

О подведении итогов ежегодного соревнования среди операторов машинного доения коров сельскохозяйственных организаций Кировского района за 2024 год

22 ноября 2024
Читать новость

Рекомендуем