Ветэран Вялікай Айчыннай вайны з Мышкавіч адзначыў 99-годдзе

Ветэран Вялікай Айчыннай вайны з Мышкавіч адзначыў 99-годдзе

На мінулым тыдні Беларусь святкавала Дзень Перамогі, а 10 мая ветэран Вялікай Айчыннай вайны Мікалай Канстанцінавіч Казакоў з аг.Мышкавічы адзначыў свой 99 дзень нараджэння.

З віншаваннямі, падарункамі і кветкамі да паважанага ветэрана завіталі кіраўнікі РГА “Белая Русь” Васіль Маркевіч і раённай арганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў Эма Карпук (на здымку).

Віншуючы Мікалая Канстанцінавіча ад імя раённага выканаўчага камітэта, раённага Савета дэпутатаў, сваіх структур, ГА “Беларускі фонд міру” з такой значнай жыццёвай датай, госці пажадалі яму здароўя, цеплыні і клопату ад родных людзей.
М.К.Казакоў шчыра падзякаваў за ўвагу і, у сваю чаргу, выказаў пажаданне, каб ніколі больш не давялося беларускаму народу спытаць тое, што выпала на долю людзей у гады Вялікай Айчыннай вайны.

Жыццёвы шлях Мікалая Канстанцінавіча нельга назваць простым, шмат чаго давялося і яму перажыць.
У першыя дні Вялікай Айчыннай вайны разам з іншымі ён устаў на абарону сваёй Айчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Пачынаючы з верасня 1940 года, Мікалай Казакоў праходзіў тэрміновую вайсковую службу. Як ваеннаабавязаны, у чэрвені 1941 года быў накіраваны на фронт, прымаў удзел у баявых дзеяннях у саставе 1136 гаўбічнага артылерыйскага палка. У адным з крывапралітных баёў Мікалай Канстанцінавіч трапіў у палон. Гэтыя страшныя часы, калі кожны дзень мог аказацца апошнім у жыцці, калі побач гінулі ад невыносных умоў сотні такіх жа палонных, ветэран успамінае са слязамі на вачах. Тое, што яму ўдалося выжыць, ён лічыць самым каштоўным падарункам лёсу.

Дэмабілізаваўся М.К.Казакоў у маі 1946 года, дадому вярнуўся з медалём “За Перамогу над Германіяй”.
У 1986 годзе сям’і Мікалая Канстанцінавіча давялося перажыць наступствы Чарнобыльскай трагедыі. З-за адсялення людзей Казаковы былі вымушаны пакінуць сваю малую радзіму, а іх вёска Паломка, што ў Касцюковіцкім раёне, з цягам часу знікла ў небыцці чарнобыльскага попелу…

Зараз ветэран жыве з дачкой Верай у аг.Мышкавічы, пажылы чалавек акружаны любоўю і клопатам родных. Вось і ў свой чарговы дзень нараджэння прымаў шматлікія віншаванні яшчэ ад дзвюх дачок — Раісы, якая жыве ў Магілёве, Любові з Гомеля. Не забываюцца пра дзядулю ўнукі і праўнукі.
Самым каштоўным у жыцці ветэран лічыць мір на зямлі, свабоду і незалежнасць, якія сённяшняя моладзь абавязана зберагчы ў імя будучыні.

Людміла СЯМЁНАВА.

Последние новости

Ваше здоровье

Сахарный диабет и его профилактика

28 ноября 2024
Читать новость
Общество

Опасный карантинный сорняк

28 ноября 2024
Читать новость
В стране и мире

Лукашенко прибыл с рабочим визитом в Казахстан на саммит ОДКБ

27 ноября 2024
Читать новость
Профилактика и безопасность

Профилактика краж велосипедов

27 ноября 2024
Читать новость
Профилактика и безопасность

Осторожно! Мошенники представляются операторами сотовой связи

27 ноября 2024
Читать новость
Общество

С 14 ноября 2024 года запущен республиканский социальный проект по поддержке спорта и здорового образа жизни «Супер либеро»

27 ноября 2024
Читать новость