Свята Са слязамі на вачах…

Свята Са слязамі на вачах…

smedalkem

Напярэдадні святкавання 69-й гадавіны Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне ў арганізацыях, ва ўстановах адукацыі і культуры раёна прайшлі ўрачыстыя мерапрыемствы, на якія запрашаліся ветэраны вайны і працы, былыя вязні фашысцкіх канцлагераў, дзеці вайны. Менавіта яны і ўсе загінуўшыя на франтах, у падполлі і партызанскіх атрадах, мірнае насельніцтва цаной свайго жыцця набліжалі Перамогу, дазволілі наступным пакаленням жыць і працаваць пад мірным небам. Тыя выпрабаванні, якія выпалі на іх долю, падуладны толькі людзям смелым і моцным духам, адважным, мужным і любячым сваю Радзіму і свой народ.

Ва ўтульнай атмасферы прайшла сустрэча ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і працы, былых вязняў фашысцкіх канцлагераў, членаў клуба “Сяброўка Восень”, арганізаваная спецыялістамі раённага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва сумесна з раённай арганізацыяй Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа.
Паважаныя госці падзяліліся з прысутнымі ўспамінамі аб гадах ваеннага ліхалецця, тым болем, які назаўсёды застанецца ў іх сэрцах. Пранікнёным было выступленне Рыгора Дзянісавіча Бравусава, які ў саставе часцей Чырвонай Арміі вызваляў родную Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Затым на баявым шляху савецкага салдата былі Усходняя Прусія, Польшча і логава гітлераўцаў — Берлін. Святочны пінжак Рыгора Дзянісавіча ўпрыгожваюць шматлікія ўзнагароды ваеннага і мірнага часу. Дарэчы, пасляваеннае жыццё былога салдата звязана з органамі ўнутраных спраў. Зараз Бравусаў з’яўляецца ганаровым ветэранам рэспубліканскага значэння.
Са слязамі на вачах слухалі прысутныя выступленне Галіны Міхайлаўны Бураковай, якой было ўсяго чатыры гады, калі пачалася страшная вайна. Бацька пайшоў на фронт, а маці разам з трыма малымі дзецьмі (у тым ліку і Галінай) знаходзіліся ў блакадным Ленін-градзе. “Цяжкія выпрабаванні выпалі на долю жыхароў легендарнага горада: амаль 900 дзён голаду, холаду, мужнасці і смерці, — успамінала жанчына. — Не ўдалося зберагчы паўтарагадовага браціка — самага малодшага з сям’і. Вельмі прыемна, што дзяржава не забывае людзей, якія зведалі жахі вайны, яны агорнуты пастаяннымі клопатамі і ўвагай”.
Для прысутных сіламі вучняў Жыліцкай і Дабаснянскай сярэдніх школ, гімназіі і СШ №1 горада быў дадзены канцэрт. Госці шчыра апладзіравалі кожнаму выступленню хлопчыкаў і дзяўчынак, а таксама падпявалі ім.
Для запрошаных быў наладжаны салодкі стол з духмяным чаем, які арганізавала раённая арганізацыя Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа.
Ветэраны засталіся вельмі задаволенымі за прадастаўленую ім магчымасць зноў сабрацца разам, падзя-ліцца сваімі ўспамінамі. Яны пажадалі, каб наступныя пакаленні не зведалі горычы вайны, каб ім заўсёды свяціла пяшчотнае сонца на мірным небе.
Ала ПЕЧАНЬ,
загадчыца аддзялення пярвічнага прыёму, інфармацыі,
аналізу і праграмавання РЦСАН.

Последние новости

Образование

Маршрутами памяти

21 ноября 2024
Читать новость
Актуально

Единый день информирования проходит сегодня в Кировском районе

21 ноября 2024
Читать новость
Образование

Доступно, комфортно, удобно

21 ноября 2024
Читать новость
Актуально

Сегодня состоялось открытие нового МТК “Пархимковичи” КСУП “Жиличи” на 600 голов дойного стада

20 ноября 2024
Читать новость
Актуально

Здравоохранение на Кировщине: начало пути

20 ноября 2024
Читать новость
Профилактика и безопасность

Эксплуатируйте газовые приборы безопасно!

20 ноября 2024
Читать новость

Рекомендуем