Пасяджэнне праўлення Кіраўскай раённай арганізацыі Беларускага фонду міру: на ідэях міласэрнасці і гуманізму

На пашыраным пасяджэнні праўлення раённай арганізацыі Беларускага фонду міру былі падведзены вынікі работы за 2019 год і вызначаны задачы на год бягучы. Як адзначыла старшыня праўлення раённай арганізацыі Вольга Гаршкова, у цэнтры ўвагі міратворцаў раёна – рэалізацыя сямі праграм: “Памяць”, “Клопат”, “Падтрымка дзіцячых праграм”, “Падтрымка таленавітай моладзі”, “Мая Радзіма – Беларусь”, “За здаровы лад жыцця”, “Народная дыпламатыя”, сацыяльна значных акцый і праектаў для розных катэгорый грамадзян, сем’яў і дзяцей.

Раённая арганізацыя, яе актывісты ўдзельнічаюць у грамадскапалітычным жыцці раёна, вобласці, рэспублікі, адгукаючыся на важныя дзяржаўныя падзеі, мерапрыемствы. Актыўнай была работа падчас правядзення парламенцкай выбарчай кампаніі.Як адзначыла старшыня праўлення раённай арганізацыі Вольга Гаршкова, у цэнтры ўвагі міратворцаў раёна – рэалізацыя сямі праграм: “Памяць”, “Клопат”, “Падтрымка дзіцячых праграм”, “Падтрымка таленавітай моладзі”, “Мая Радзіма – Беларусь”, “За здаровы лад жыцця”, “Народная дыпламатыя”, сацыяльна значных акцый і праектаў для розных катэгорый грамадзян, сем’яў і дзяцей.
Як было падкрэслена, дзякуючы падтрымцы міратворчага руху органамі ўлады, грамадскасцю, працоўнымі калектывамі раёна, рабоце актыву арганізацыі мерапрыемствы і акцыі Фонду міру паспяхова рэалізуюцца. Наладжана таксама цеснае супрацоўніцтва з раённымі структурамі грамадскіх аб’яднанняў “Белая Русь”, Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў, “БРСМ”, БРПА.
За 20182019 гады на рахунак раённай арганізацыі Беларускага фонду міру паступіла добраахвотных ахвяраванняў на суму больш 12,5 тыс. рублёў (у тым ліку за 2019 г. – 6920 тыс. руб.). Значны ўклад унеслі працоўныя калектывы райбальніцы, аддзелаў ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, па адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага”, райаграпрамтэхзабеспячэння, райспажыўтаварыства, раёна газазабеспячэння, Кіраўскага ўчастка электрасувязі РУП “Белтэлекам”, структур ААТ “ААБ “Беларусбанк” і “Белаграпрамбанк”, былога дзяржаўнага прафесійнага ліцэя №15 і іншыя.
Грашовыя сродкі выкарыстоўваюцца для рэалізацыі міратворчых спраў, арганізацыі мерапрыемстваў, акцый.
Прыярытэтнай з’яўляецца праграма “Памяць”. Асноўныя справы ў мінулым годзе былі прысвечаны 75годдзю вызвалення Беларусі ад нямецкафашысцкіх захопнікаў, падрыхтоўцы да святкавання 75годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.
Сумесна з органамі мясцовай улады працягваецца работа па ўвекавечанні памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр войн, добраўпарадкаванню і рамонту помнікаў, пахаванняў загінуўшых воінаў, памятных мясцін, знакаў. Праводзіцца ўшанаванне ветэранаў вайны з нагоды дзяржаўных свят і асабістых юбілеяў. Раённая арганізацыя Беларускага фонду міру прымае ўдзел у арганізацыі і правядзенні патрыятычных мерапрыемстваў, акцый. Былі пералічаны сродкі на рэканструкцыю мемарыяла “Памяці спаленых вёсак Магілёўскай вобласці ў в.Боркі”.
З мэтай стварэння камфортных умоў у палаты для ветэранаў райбальніцы сумесна з раённай арганізацыяй РГА “Белая Русь” і іншымі ў межах абласной акцыі “Наша ўвага – ветэранам вайны і працы, інвалідам” набыты халадзільнікі, тэлевізары, іншае абсталяванне.
Падтрымка таленавітай моладзі – адзін з важных накірункаў работы. Як адзначыла Вольга Гаршкова, аказваючы садзеянне ў рэалізацыі гэтай праграмы, а таксама дзіцячых праграм, раённая арганізацыя Фонду міру разумее, што падрастаючае пакаленне – гэта будучыня нашай краіны.
Так, былі выдзелены сродкі для ўшанавання выпускнікоў устаноў адукацыі: выдатнікаў вучобы, пераможцаў алімпіяд, конкурсаў, спаборніцтваў на раённым выпускным вечары, набыцця і ўручэння падарункаў пры падвядзенні вынікаў працоўнага семестра, умацаванне матэрыяльнатэхнічнай базы ўзорнай студыі стылю і моды “Жамчужына” ЦДАДіМ г.Кіраўска і інш.
Традыцыйна праводзяцца мерапрыемствы ў межах Тыдню міру. Ушаноўваюцца сем’і, у якіх у Міжнародны дзень міру нарадзіліся дзеці. Летась у гэты дзень з’явілася на свет трое “Дзяцей міру”.
Падчас пасяджэння былі абмеркаваны іншыя пытанні работы, намечаны напрамкі дзейнасці на 2020 год у вырашэнні галоўнай мэты – умацавання міру, дружбы, згоды і ўзаемаразумення паміж народамі, выканання дабрачынных задач.Пералік добрых спраў можна працягваць, у тым ліку назваць удзел у дабрачыннай акцыі “Цуды на Раство”, міжрэгіянальным фестывалі “Калядныя сустрэчы сяброў”.
Наталля ХАДАКОВА. Фота аўтара.