ПАМЯЦЬ БУДЗЕ ЖЫЦЬ ВЕЧНА!

ПАМЯЦЬ  БУДЗЕ ЖЫЦЬ ВЕЧНА!

5

Па традыцыі, у апошнюю нядзелю жніўня ў в.Боркі адбыўся мітынг-рэквіем, прысвечаны Дню памяці яе жыхароў, спаленых і закатаваных нямецка-фашысцкімі акупантамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. У гэтым свяшчэнным месцы, якое з’яўляецца сімвалам памяці спаленых вёсак Магілёўшчыны, са-браліся ветэраны вайны і працы, прадстаўнікі раённай улады, дэлегацыі працоўных калектываў, грамадскіх аб’яднанняў, моладзь, жыхары в.Боркі і навакольных населеных пунктаў.
У мітынгу-рэквіеме прынялі ўдзел член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Алена Круцько, а таксама наш зямляк Алег Сакадынец, многія родныя і блізкія якога загінулі тут ад рук фашыстаў.
я першы намеснік старшыні райвыканкама Ула-дзімір Царыкаў. Ён адзначыў, што кіраўчане будуць вечна памятаць аб трагедыі, якая адбылася 15 чэрвеня 1942 года ў в.Боркі: у гэты дзень фашысцкімі катамі было спалена 1800 чалавек, амаль поўнасцю знішчана вёска і 6 прылягаючых пасёлкаў. Гэта была адна з самых буйных карных акцый, накіраваных супраць мірных жыхароў у гады Вялікай Айчыннай вайны на акупаванай нямецка-фашысцкімі захопнікамі тэрыторыі Еўропы.
Падобны лёс напаткаў многія вёскі раёна, нагадаў Уладзімір Царыкаў. Вайна пакінула глыбокія раны на нашай зямлі і ў нашых сэрцах. Мінуюць дзесяцігоддзі, але памяць аб ваенным ліхалецці, яго ахвярах, аб стойкасці і подзвігах суайчыннікаў жыве з намі, увасобленая ў граніт помнікаў і абеліскаў.
“Мемарыяльны комплекс “Памяці спаленых вёсак Магілёўскай вобласці” для ўсіх нас — са-праўды свяшчэннае месца смутку і пакланення. У год 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў мы сабраліся тут, каб выканаць свой грамадзянскі і чалавечы абавязак, і ў нізкім паклоне аддаць даніну памяці і павагі нашым землякам, расстраляным, закатаваным, зажыва спаленым фашысцкімі катамі,” — адзначыў прамоўца. І звярнуўся да моладзі з заклікам цаніць тое, што зараз над намі мірнае неба: “Сёння ваш святы абавязак не дапусціць у нашым грамадстве тэрору і насілля, узяць на сябе сваю долю адказнасці за забеспячэнне бяспекі Рэспублікі Беларусь.”
Слова было прадстаўлена ветэрану Вялікай Айчыннай вайны Васілю Антонавічу Буславу. Ён падзяліўся ўспамінамі аб цяжкіх днях акупацыі раёна, зверствах фашысцкіх нелюдзяў, сведкам якіх яму давялося быць, а таксама аб мужнасці і доблесці савецкага народа, адстаяўшага незалежнасць сваёй Радзімы. Ветэран даў наказ маладому пакаленню шанаваць памяць аб ратных і працоўных подзвігах старэйшага пакалення, берагчы мір на зямлі.
“Мы не адчулі цяжару той вайны, але розумам і сэрцам адчуваем, якой цаной было заваявана наша шчасце, — адзначыла ў сваім выступленні вучаніца гімназіі, пераможца алімпіяд і творчых конкурсаў Ксенія Русецкая. — Мы схіляем галовы перад памяццю нявінных ахвяр фашызму, смуткуем і памятаем аб іх. У імя памяці аб загінуўшых ад імя моладзі Кіраўшчыны я заклікаю ўсіх берагчы мір і спакой на зямлі. Мы, маладое пакаленне, у адказе за лёс сваёй краіны. Абяцаем захаваць спадчыну пакаленняў-пераможцаў і памножыць набытак нашай Радзімы!”
Светлая памяць загінуўшых мірных жыхароў усіх спаленых вёсак раёна была ўшанавана мінутай маўчання. Да помніка ахвярам боркаўскай трагедыі першы намеснік старшыні райвыканкама Уладзімір Царыкаў і старшыня раённага Савета дэпутатаў Надзея Каранкевіч усклалі кошык з кветкамі. Вянкі і кветкі былі ўскладзены прысутнымі да мемарыялу. Памяць аб загінуўшых будзе вечна жыць у нашых сэрцах!
Наталля ХАДАКОВА.
Фота аўтара.

Последние новости

Актуально

В Беларуси запускают первое блогерское реалити-шоу @fabrika.blogerov

1 декабря 2024
Читать новость
Духовность

Вернём колокольный перезвон!

1 декабря 2024
Читать новость
Актуально

Служэнне Закону, Праўдзе, Справядлівасці

1 декабря 2024
Читать новость
Общество

Уважаемые юристы и ветераны юридической службы Кировского района!

1 декабря 2024
Читать новость
За здоровый образ жизни

Здоровое будущее без табака

29 ноября 2024
Читать новость
Прямая линия

Прямые телефонные линии

29 ноября 2024
Читать новость