Чарговы трыумф “Жамчужыны”!

Чарговы трыумф “Жамчужыны”!

У паслужным спісе тытулаў і ганаровых трафеяў удзельнікаў узорнай студыі юнага мадэльера “Жамчужына” раённага Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі г.Кіраўска за гады яе існавання сабрана вельмі адчувальная калекцыя. Падапечныя педагогаў Таццяны Рудак і Эльвіры Перадня папаўняюць яе з года ў год. Ёсць выдатныя здабыткі ўжо і сёлета!

У Магілёве нядаўна прайшоў VІІ Між­народны конкурс мастацтваў “Дняпроўскія хвалі”, арганізаваны адукацыйна­прадзюсарскім цэнтрам “Аванти”. Для рабят гэты конкурс з’яўляецца вельмі прэстыжным, на ім выяўляюцца лепшыя таленты з нашай краіны і замежжа ў эстрадным і акадэмічным вакале, тэатральным мастацтве, харэаграфіі, інструментальным выканаўстве і іншых жанрах.

“Жамчужына” ў “Дняпроўскіх хвалях” прымала ўдзел упершыню. Дэбют на гэтай сцэне аказаўся больш чым удалым. Юныя мадэльеры з Кіраўска разам з педагогамі традыцыйна прадэманставалі сваё выдатнае ўменне элегантна трымацца на подыуме, шчодрую фантазію, неардынарнасць творчага мыслення, а іх арыгінальныя касцюмы не пакінулі раўнадушнымі ніводнага з членаў журы. У выніку калекцыя “Ванільныя зефіркі”, якую прадстаўлялі малодшыя школьнікі (6­9 гадоў) заняла 2 месца. А старэйшым іх сябрам па студыі (10­11 гадоў), якія дэманстравалі калекцыю “Вандроўнікі”, быў прысуджаны гран­пры конкурсу! Варта адзначыць, што практычна ўсе канкурэнты кіраўчан прадстаўлялі Мінск. Але перамога дасталася юным мадэльерам з правінцыяльнага гарадка. Так трымаць!

Последние новости

Прямая линия

Прямая телефонная линия

24 ноября 2024
Читать новость
Образование

Уроки патриотизма для взрослых

23 ноября 2024
Читать новость
Актуально

Мы праслаўляем чалавека працы!

22 ноября 2024
Читать новость
Ваше здоровье

В период с 21 по 28 ноября 2024 года в Могилевской области проходят мероприятия республиканской информационно-образовательной акции по профилактике табакокурения, как фактора риска развития онкологических заболеваний

22 ноября 2024
Читать новость
Общество

Неделя нулевого травматизма

22 ноября 2024
Читать новость
Актуально

Прямые телефонные линии

22 ноября 2024
Читать новость

Рекомендуем