Многаму вучымся ў бацькоў

На чарговым пасяджэнні дыскусійнага клуба “Мы і час”, наладжанага работнікамі культуры для дзяцей і падлеткаў з асацыяльнымі паводзінамі, ішла размова аб здаровым ладзе жыцця, узнімаліся хвалюючыя і рабят, і дарослых праблемы. Удзел у дыскусіі прынялі таксама работнікі аддзела адукацыі, райбальніцы, пракуратуры, раённага аддзела ўнутраных спраў, прадстаўнікі райвыканкама, бацькі.
У ходзе дыскусіі дарослыя імкнуліся дапамагчы рабятам зразумець, што дрэнны ўчынак —не спосаб даказаць сваю правату, давалі слушныя парады, як можна засцерагчы сябе ад згубных спакусаў. Часу на развагі няма: дзеці хутка сталеюць і неўзабаве самі будуць бацькамі. Таму з дзяцінства трэба вучыцца вызначаць, што — добра, а што — дрэнна, і памятаць, што памыліцца ў жыцці можа кожны, галоўнае — знайсці ў сабе сілы прызнаць гэтыя памылкі і імкнуцца выправіць іх.
Падчас пасяджэння абмяркоўваліся розныя жыццёвыя сітуацыі, рабяты самі давалі ацэнку дрэнным учынкам, шукалі адказ на пытанне, як зрабіць правільны выбар. У якасці альтэрнатывы бяздзеянню і шкодным звычкам падлеткам былі прапанаваны заняткі па інтарэсах ва ўстановах адукацыі і культуры.
Уключыліся ў дыскусію і госці з Магілёва, супрацоўнікі абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці і культасветработы. Дарэчы, яны далі добрую ацэнку рабоце, якая праводзіцца культработнікамі з моладдзю, цяжкімі падлеткамі.
Да пачатку дыскусіі рабяты запоўнілі анкету “Што для вас азначае здаровы лад жыцця”. З адказаў на прапанаваныя пытанні стала зразумела, што львіная доля віны за няправільныя паводзіны дзяцей і падлеткаў ляжыць на нас, дарослых. Напрыклад, толькі 3 рэспандэнты з 20-ці на пытанне “Як часта ў вашай сям’і абмяркоўваюцца пытанні аб стане здароўя, фарміраванні здаровага ладу жыцця?” адказалі, што часта. Затое ўсе апытаныя, акрамя аднаго, лічаць, што неабходна праводзіць інфармацыйна-адукацыйную работу, накіраваную на фарміраванне ведаў аб здаровым ладзе жыцця.
Відавочна, са сваіх бацькоў у першую чаргу, а таксама з іншых дарослых, якія часта знаходзяцца побач, дзеці бяруць прыклад. А яшчэ, паважаныя дарослыя, яны чакаюць ад нас дапамогі і падтрымкі.
Вось некаторыя адказы ўдзельнікаў дыскусійнага клуба на пытанні “Хто для вас з’яўляецца прыкладам у жыцці і як вы бавіце свой вольны час?”:
— Больш за ўсё прыклад бяру са сваіх бацькоў. У вольны ад вучобы час займаюся футболам і веласпортам.
— Хацелася б, каб прыкладам у жыцці былі бацькі. Я і вучуся ў іх многаму, але раблю не зусім так, як яны. Яшчэ прыкладам для мяне служаць настаўнікі, кіраўнікі гурткоў. Я наведваю гурток юных інспектараў дарожнага руху ў школе, картынгу — у Цэнтры пазашкольнай работы.
— У першую чаргу, я бяру прыклад са сваіх бацькоў, але бываюць выпадкі, калі не згодзен з імі, нават папраўляю іх. Яшчэ ў мяне ёсць старэйшы брат, які таксама з’яўляецца прыкладам для мяне. І наогул, я аналізую ўчынкі блізкіх мне людзей і стараюся пераймаць толькі станоўчыя прыклады. Люблю спорт. Займаюся футболам, настольным тэнісам, баскетболам, стральбой. Хацелася б, каб у школе часцей праводзіліся турніры па розных відах спорту.
— Рэдка, але бяру прыклад з маці, сястры, бабулі. Люблю забаўляльныя і спартыўныя гульні, але не атрымліваецца займацца ў гуртках пастаянна, а вельмі хацелася б…
Галіна РУСЕЦКАЯ.

Последние новости

Актуально

Третья точка на маршруте Лукашенко в Шклове – будущий молокозавод

22 апреля 2025
Читать новость
Актуально

Лукашенко в Шклове посетил комбикормовый завод

22 апреля 2025
Читать новость
Актуально

Лукашенко об агросервисе в Шклове: вся страна будет копировать этот опыт

22 апреля 2025
Читать новость
Актуально

Лукашенко работает в Шклове, в центре внимания сфера АПК

22 апреля 2025
Читать новость
Прямая линия

Прямая телефонная линия

22 апреля 2025
Читать новость
РОЧС информирует

На пожаре погиб человек

22 апреля 2025
Читать новость

Рекомендуем