Каб былі чыстымі ад снегу тратуары на вуліцах Кіраўска і населеных пунктаў раёна

Каб былі чыстымі ад снегу тратуары на вуліцах Кіраўска і населеных пунктаў раёна

Сёлетняя зіма з багатым снежным покрывам і сапраўднымі маразамі радуе вока і падбадзёрвае дух, але і надае работы службам, адказным за добраўпарадкаванне і чысціню вуліц, тратуараў, дарог.
Як толькі выпала вялікая колькасць снегу, трактарыст-машыніст ДРБУ-197 Андрэй Казека ўключыўся ў работу па ачыстцы тратуараў. Знаходзячыся за рулём трактара “Беларус-3204”, ён абслугоўвае вуліцу Арлоўскага райцэнтра, а таксама тратуары ў Мышкавічах, Барсуках, Паўлавічах, Жылічах, Барчыцах. Разважаючы аб сваёй справе, Андрэй Казека адзначыў: “Надвор’е не ведае выхадных і святочных дзён, таму працаваць даводзіцца і ў суботу, і ў нядзелю, і задоўга да пачатку рабочага дня кіраўчан і сяльчан: трэба, каб грамадзяне раніцай ішлі на працу, дзеці – у школы і дзіцячыя садкі па ачышчаных, зручных для хады тратуарах. Усведамленне таго, што сваёй справай прыносіш карысць людзям, надае імпульс працаваць добрасумленна і адказна”.
У калектыве ДРБУ-197 Андрэй Казека працуе 6 год. Пачынаў з выканання абавязкаў дарожнага рабочага, а калі прадпрыемства набыло новы трактар, кіраўніцтва прапанавала яму паспрабаваць сябе ў якасці трактарыста-машыніста.
Фота Максіма МІКЕШЫНА.

 

Подписывайтесь на нас в социальных сетях: «Одноклассники» и «Одноклассники» (группа), «ВКонтакте», «Фейсбук», «Instagram», «Telegram», «Яндекс Дзен».

Последние новости

Актуально

4 декабря – Введение в храм Пресвятой Богородицы

3 декабря 2024
Читать новость
Человек и закон

Безопасность и уважение

3 декабря 2024
Читать новость
Человек и закон

Адказвае ўчастковы інспектар міліцыі

3 декабря 2024
Читать новость
Профилактика и безопасность

Мошенничество: как защититься

3 декабря 2024
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Охране труда – первостепенное внимание

3 декабря 2024
Читать новость
Актуально

3 снежня – Дзень інвалідаў Рэспублікі Беларусь

3 декабря 2024
Читать новость

Рекомендуем