Калектыў МТФ “Чыгірынка” прызнаны пераможцам раённага спаборніцтва за 2020 год сярод калектываў малочна-таварных ферм

Калектыў МТФ “Чыгірынка” прызнаны пераможцам раённага спаборніцтва за 2020 год сярод калектываў малочна-таварных ферм

Працаўнікі МТФ “Чыгірынка” прызнаны пераможцамі раённага спаборніцтва ў намінацыі “Сярод калектываў малочна-таварных ферм”.

На працягу сямі год за вытворчымі працэсамі на ферме сочыць загадчык Ірына Краўцова, якая шчыруе ў галіне жывёлагадоўлі 25 год. Пад яе ўмелым кіраўніцтвам калектыў трымае лідзіруючыя пазіцыі. Напрыклад, летась у адпаведным раённым спаборніцтве МТФ “Чыгірынка” заняла трэцяе месца.
Дойны статак складаецца з 416 рагуль. Ферма абсталявана лінейным малакапровадам, жывёла знаходзіцца на прывязным утрыманні. Па выніках работы за 2020 год ад кожнай каровы тут надаілі ў сярэднім па 7211 кг малака.
У калектыве фермы – 20 жывёлаводаў. Ірына Краўцова аб падначаленых адгукаецца з павагай: кожны з іх адказна працуе на сваім участку. З 8 аператараў машыннага даення 5 дасягнулі высокіх вытворчых паказчыкаў. Так, Аксана Брага ў сярэднім надаіла на карову 8418 кг малака, на ўзроўні спрацавалі Ірына Канстанцінава, Валянціна Бабіцкая, Жанна Патапава, Святлана Зыранава, Вольга Садоўская, Наталля Конюхава, Ірына Церашкова, Сяргей Дзянісаў, Вольга Краўцова, Яўгенія Рудэнка, Святлана Цайц.
За якасцю атрыманага малака со­чыць лабарант-учотчык з 22-гадовым стажам працы ў жывёлагадоўлі Таццяна Карпава.
Слоў удзячнасці за прыкладнае стаўленне да абавязкаў заслугоўваюць аператар па штучным асемяненні Алена Шчэрба, а таксама жывёлаводы Дзмітрый Савянкоў, Сяргей Какашынскі і Іван Печань, якія абслугоўваюць дойны статак, Любоў Гараўцова.
У цялятніку, разлічаным на 320 галоў, шчыруюць даглядчыцы Галіна Манетава і Юлія Глазкова. Па выніках работы за мінулы год сярэднясутачныя прывагі на ферме склалі 604 г. Юлія Глазкова атрымала ад кожнага гадаванца па 843 г – гэта лепшы паказчык у сельгасфіліяле.
Самыя маленькія цяляткі адразу пасля расцёлу трапляюць у клапатлівыя рукі Святланы Зыранавай, якая раней была даяркай.
Якаснымі і сакавітымі кармамі жывёлу забяспечваюць механізатары, якія задзейнічаны на раздачы кармоў, Ігар Куксік і Віктар Каліноўскі.
Ірына Краўцова адзначыла, што складаемае паспяховай работы фермы – дружны калектыў, кожны з членаў якога – вопытны старанны жывёлавод, зацікаўлены ў дастойным агульным выніку.
Яўгенія БЯЛЬКО.

 

Последние новости

В стране и мире

Александр Лукашенко и Шахбаз Шариф приняли совместное заявление

26 ноября 2024
Читать новость
Культура

Земле нужны внимание и забота

26 ноября 2024
Читать новость
Актуально

Депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь Антон Каранкевич провёл встречу с жителями агрогородка Добосна

26 ноября 2024
Читать новость
Актуально

29 ноября 2024 года в Центре досуга г.Кировска состоится районный конкурс «Лучший молодой специалист -2024».

26 ноября 2024
Читать новость
Общество

Под пристальным взглядом «лесного помощника»!

26 ноября 2024
Читать новость
Актуально

На Кировщине проходит республиканский форум сельской молодежи «Село – территория развития»

26 ноября 2024
Читать новость