Дарогамі Перамогі — у імя памяці і міру

Дарогамі Перамогі —  у імя памяці і міру

mit1

Першы майскі дзень у нашым горадзе быў насычаны рознымі мерапрыемствамі: адбыўся ўрачысты мітынг, прысвечаны Святу працы, праведзена раённая акцыя “Дарогамі Перамогі”,  прымеркаваная да 70-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, у межах якой былі наладжаны аўтамотапрабег па мясцінах баявой славы раёна і велазаезд па вуліцах Кіраўска. Таксама прайшоў лёгкаатлетычны крос на Кубак раённай газеты “Кіравец” і прызы прафсаюзных арганізацый. Кіраўчане і госці горада мелі магчымасць паглядзець прадстаўленне з роставымі лялькамі, прыняць удзел у гульнях, конкурсе малюнкаў на асфальце. На стадыёне адбыліся спартыўныя мерапрыемствы, а ў раённым Доме культуры — фестываль “Парасон-2015”.

Цёплае сонечнае надвор’е, вялікая колькасць жоўтых і чырвоных цюльпанаў, рознакаляровыя паветраныя шары, якія раз-пораз ляцелі ў блакітнае неба — усё гэта ўзнімала настрой людзей, якія сабраліся на галоўнай гарадской плошчы імя Кірава каля Алеі Славы Герояў працы і воінскай доблесці, каб прыняць удзел у святочных мерапрыемствах. Гэта ветэраны вайны і працы, прадстаўнікі працоўных калектываў раёна, члены грамадскіх аб’яднанняў, байкеры, члены БРСМ, моладзь, школьнікі.
Свята Першамая аднолькава любімае і дарослымі, і дзецьмі. Для людзей старэйшага пакалення яно — сімвал міжнароднай салідарнасці працоўных; для моладзі — сімвал веры ў бязмежныя магчымасці чалавека і светлую будучыню роднай Беларусі.
Галоўнае месца на свяце было адведзена дарагім і паважаным гасцям — ветэранам Вялікай Айчыннай вайны Р.І.Куцілкіну, В.А.Буславу, Д.А.Шэндзераву, былому вязню фашысцкіх канцлагераў В.В.Сінельнікавай, воінам-інтэрнацыяналістам Ю.С.Сафронаву, У.І.Перадні.
Напачатку адбыўся ўрачысты мітынг, прысвечаны Святу працы, у якім прынялі ўдзел старшыня райвыканкама Аляксандр Бутараў, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, галоўны ўрач райбальніцы Алена Круцько, члены раённага выканаўчага камітэта.
Прагучалі прозвішчы людзей, якія праславілі родную Кіраўшчыну сваімі працоўнымі поспехамі і дасягненнямі.
Затым з урачыстай прамовай да прысутных звярнуўся старшыня райвыканкама Аляксандр Бутараў. Ён нагадаў гісторыю ўзнікнення свята і адзначыў, што Першамай па праву лічыцца сімвалам стваральных пачынанняў, светлых надзей і глыбокай павагі да чалавека працы.
Далей кіраўнік раёна падкрэсліў, што святкаванне 1 Мая пацвярджае высокую грамадзянскую адказнасць, патрыятызм і згуртаванасць беларускага народа. Гэта асабліва важна ў цяперашніх няпростых эканамічных умовах, калі ад эфектыўнай працы і самааддачы кожнага залежыць грунтоўнасць нашай дзяржавы, яе незалежнасць і суверэнітэт.
Сёння перад краінай адкрыты шырокія перспектывы — створаны надзейны эканамічны фундамент, спрыяльны інвестыцыйны клімат, сучасная інфраструктура. А, галоўнае, сацыяльна абаронены чалавек-працаўнік. І ў гэтым значная роля нашых прафсаюзных арганізацый як надзейнага партнёра дзяржавы і прадстаўніка інтарэсаў працоўных.

У сваёй прамове Аляксандр Бутараў выказаў удзячнасць ветэранам працы, перадавікам вы-творчасці і ўсім, хто сёння працуе дзеля дабрабыту Кіраўшчыны і ўмацоўвае слаўныя традыцыі нашых продкаў.
Кіраўнік раёна падкрэсліў, што на працягу 70 гадоў беларусы жывуць і працуюць пад мірным небам, нашым свяшчэнным абавязкам было і застаецца захаванне памяці аб падзеях вайны для наступных пакаленняў. І не выпадкова выбрана месца для старту акцыі “Дарогамі Перамогі” — Алея Славы Герояў працы і воінскай доблесці, дзе ўвекавечаны прозвішчы Герояў Савецкага Саюза, ураджэнцаў нашага раёна, чый бяспрыкладны подзвіг назаўсёды застанецца ў памяці народнай.
Затым са Святам Першамая прысутных павіншавала старшыня раённага аб’яднання арганізацый прафсаюзаў, уваходзячых у Федэрацыю прафсаюзаў Беларусі, Алена Глекава.
Ад імя маладога пакалення Кіраўшчыны слова трымала першы сакратар РК ГА “БРСМ” Алена Осіпава, якая адзначыла, што моладзь раёна працягвае слаўныя традыцыі старэйшага пакалення і прыкладзе ўсе намаганні для таго, каб квітнела і мацнела наша родная Беларусь, прымаючы актыўны ўдзел у маладзёжных суботніках, студатрадах, акцыях і праектах, накіраваных на патрыятычнае выхаванне падрастаючага пакалення.
Лідар членаў БРСМ падкрэсліла, што ў студзені на 42-м з’ездзе ГА “БРСМ” быў дадзены старт рэспубліканскаму патрыятычнаму праекту “Кветкі Вялікай Перамогі” з тым, каб моладзь і падрастаючае пакаленне не забывалі геройскі подзвіг нашага народа ў барацьбе з фашызмам і заўсёды помнілі аб тых, хто дзень за днём набліжаў доўгачаканую Перамогу.
Са словамі віншаванняў і пажаданняў усяго самага найлепшага да прысутных звярнуўся байкер Андрэй Бабіч.
Семдзесят гадоў таму савецкі народ у барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі выйшаў пераможцам. У баях за вызваленне краіны воіны пакрылі свае сцягі пераможнай славай. Няма такога месца, якое б не стала сведкам народнага подзвігу. І няма такога месца, дзе б удзячныя нашчадкі не аддавалі даніну глыбокай павагі героям і іх подзвігам.
Быў дадзены старт аўтамотапрабегу ў межах акцыі “Дарогай Перамогі”. Ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, воіны-інтэрнацыяналісты занялі месцы ў легкавых аўтамабілях і разам з байкерамі праехалі па баявых мясцінах Кіраўшчыны, усклалі кветкі да пахаванняў савецкіх воінаў, ушанавалі іх памяць мінутай маўчання.
У ходзе гэтай акцыі будуць запісаны ўспаміны ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, якія ўвойдуць у кнігу “Ведаем і помнім”. Гэтае выданне ў Дзень Вялікай Перамогі ўрачыста перададуць у музей гімназіі горада.
Далей на старт выехалі ўдзельнікі велазаезду. Са сваімі двухколавымі сябрамі, упрыгожанымі сувенірнымі флажкамі Рэспублікі Беларусь, паветранымі шарамі, на плошчы горада выстраіліся прадстаўнікі працоўных калектываў, члены грамадскіх аб’яднанняў, навучальных устаноў, нераўнадушныя да спорту кіраўчане — гэта ўжо стала добрай традыцыяй.. Пасля таго, як быў дадзены старт, удзельнікі мерапрыемства весела рушылі па вуліцах горада.
Калону веласіпедыстаў узначаліў калектыў аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама на чале з яго кіраўніком Андрэем Карпуком. Уліку ўдзельнікаў велапрабегу былі людзі рознага ўзросту, але па іх прыўзнятым настроі адчувалася, што ва ўсіх было імкненне быць разам: і ў працы, і падчас адпачынку.
Згуртаванасць, дружа-любства кіраўчан назіралася на ўсім руху вызначанага маршруту: удзельнікі ўсе разам праехалі дыстанцыю ў 4,5 км і вярнуліся на зыходную пазіцыю. Галоўнае, што, удзельнічаючы ў заездзе, нягледзячы на ўзрост, кожны паказаў на ўласным прыкла-дзе, што, займацца фізкультурай і спортам, гэта — здорава і здарова.
Пунцовыя цюльпаны і вянкі да брацкіх магіл у руках, словы віншаванняў з майскімі святамі ў думках, боль і горыч аб загінуўшых і адначасова ўдзячнасць за сённяшняе мірнае неба над галовай у сэрцах — з такім багажом удзельнікі святочнага картэжу: ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, воіны-інтэрнацыяналісты, моладзь, актывісты грамадскіх арганізацый і аб’яднанняў наведалі аграгарадкі Мышкавічы, Паўлавічы, Добасна і Жылічы. Усюды гасцей сустракалі песнямі ваенных часін, патрыятычнымі вершамі, кветкамі і віншавальнымі паштоўкамі, шчырымі і добрымі дзіцячымі ўсмешкамі — дзеля гэтага больш сямідзесяці гадоў таму нашым суайчыннікам варта было прайсці цяжкай, палітай крывёй і слязьмі, дарогай да Перамогі.
У кожным пункце прыпынку ля брацкіх магіл воінаў, партызан і мірных жыхароў адбыліся мітынгі.
Удзельнікі акцыі дзяліліся ўражаннямі і думкамі:
— У свята Першамая, напярэдадні Дня Перамогі хочацца выказаць глыбокую душэўную павагу і ўдзячнасць усім, хто адстаяў мір, свабоду і незалежнасць нашай Радзімы, — кажа В.А. Буслаў. — Гэты подзвіг заўсёды будзе служыць прыкладам таго, як трэба змагацца за свабоду Айчыны.

Васілю Антонавічу, маладым хлопцам, давялося прайсці вогненнымі дарогамі вайны. Змагаўся з ворагам у падполлі, партызанскім атрадзе, на фронце. Тройчы быў цяжка паранены. Яму было наканавана выжыць, дачакацца Перамогі, будаваць далейшае мірнае жыццё.
На жаль, не давялося дажыць да гэтых светлых дзён 132-м жыхарам вёсак тагачаснага калгаса “Рассвет”, загінуўшым у гады вайны, у гонар якіх у Мышкавічах устаноўлены Мемарыял Перамогі. У баях каля вёскі загінула 26 савецкіх воінаў і партызан, якія знайшлі вечны спакой у брацкай магіле.
У Паўлавічах за гады ваеннага ліхалецця былі поўнасцю знішчаны культурныя і навучальныя ўстановы, загублена калгасная гаспадарка. 209 жыхароў вёсак калгаса “Чырвоны баец” палажылі свае жыцці на алтар Перамогі. Тут знаходзіцца два пахаванні: брацкая магіла 12-ці савецкіх воінаў, якія памерлі ад ран у чэрвені 1944-га, і брацкая магіла 44-х савецкіх воінаў і партызан, загінуўшых пры вызваленні навакольных вёсак. Ля гэтых брацкіх магіл удзельнікі аўтамота-прабегу схілілі галовы ў мінуце маўчання, а пасля пагутарылі з вясковымі хлопчыкамі і дзяўчынкамі.
Гаворыць старшыня раённага Савета ветэранаў Эма Карпук:
— Наша акцыя яшчэ раз пацвярджае тое, што ніхто не забыты і нішто не забыта. Мы нізка схіляем галовы ля помнікаў і абеліскаў загінуўшых салдат, прыкланяемся перад мужнасцю, гераізмам і стойкасцю нашых паважаных ветэранаў. Дзякуючы ім сёння квітнеюць сады, вучацца дзеці, жыве і квітнее наша краіна.
Слова трымаў актывіст байкерскага руху з Асіповіч Андрэй Бабіч:
— У гэтай патрыятычнай акцыі прымаюць удзел байкеры-аматары, прычым з розных рэгіёнаў: Асіповіцкага, Бабруйскага, Кіраўскага раёнаў, гарадоў Бабруйска і Магілёва. Падобныя акцыі праходзяць па ўсёй Беларусі, і байкеры заўсёды іх актыўныя ўдзельнікі. Нашы таварышы кіраўчане Юрый Аднарожанка і Пётр Рымараў прапанавалі праехаць дарогай Перамогі па Кіраўшчыне, і мы, безумоўна, падтрымалі іх ініцыятыву. Некаторыя рабяты ў вас ужо былі на такіх акцыях у папярэднія гады, асабіста я — упершыню. Усе мы з пачуццём патрыятызму ўдзельнічаем у аўтамотапрабегу, ведаем, што такія акцыі патрэбныя, і, у першую чаргу, для падрастаючага пакалення. Каб гэтыя хлопчыкі і дзяўчынкі ведалі, што была такая вайна, каб уяўлялі, які жах панаваў у той час на нашай зямлі, як мужна змагаліся іх прадзеды за мір.
Дарэчы, школьнікі сустракалі ўдзельнікаў акцыі не проста святочна, а яшчэ і з цікавасцю: падарыць кветкі ветэранам, выказаць ім сваю ўдзячнасць, пагутарыць з былымі ўдзельнікамі баёў, байкерамі, пазнаёміцца з тэхнічнымі магчымасцямі іх сталёвых коней. Нават нашы паважаныя ветэраны не ўпусцілі магчымасці запытацца ў байкераў аб здольнасцях іх матацыклаў і зрабіць фота на памяць на гэтым транспартным сродку.
У Добасне мітынг адбыўся ля брацкай магілы, дзе пахавана 11 воінаў 444-га стралковага палка 108-й стралковай дывізіі 3-й арміі 1-га Беларускга фронту, якія загінулі пры вызваленні вёскі 26 чэрвеня 1944-га, і партызаны 9-й Кіраўскай брыгады.
Прысутных вітала першы сакратар РК ГА “БРСМ” Алена Осіпава:
— Мэта нашай акцыі — аддаць даніну памяці героям, якіх сёння няма побач з намі, але дзякуючы якім мы маем права жыць, радавацца, будаваць будучыню.
Нікога не пакінуў абыякавым верш Сяргея Міхалкова “Быль для дзяцей”, які пранікнёна прачытаў вучань 3 класа мясцовай школы Кірыл Бараноўскі. Хочацца спадзявацца, што калі сучасныя дзеці ўкладваюць у падобныя вершы часцінку сваёй душы, дзіцячай шчырасці і вернасці, як гэта зрабіў Кірыл, подзвіг нашых дзядоў і прадзедаў сапраўды не будзе забыты.
У Жылічах да ўдзельнікаў аўтамотапрабегу далучыўся ветэран Вялікай Айчыннай вайны Я.І.Касалапаў. Канцавым пунктам прыпынку маршрута аўтамотапрабегу стала мясцовая брацкая магіла, дзе знайшлі спакой 32 воіны і 3 партызаны, якія загінулі пры вызваленні пасёлка.
Падчас мітынгу да прысутных звярнуўся дырэктар Жыліцкага сельгаскаледжа Уладзімір Белы:
— Ад усіх жыхароў Жыліч, калектыву нашай установы віншую з надыходзячай знамянальнай датай — 70-годдзем Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне! Ганарымся нашымі паважанымі ветэранамі, іх подзвігамі. Помнікі, абеліскі, брацкія магілы — гэта сімвалы крыві, гора і слёз, мужнасці і гераізму тых, хто змагаўся за нашу Радзіму.
На развітанне ўдзельнікі аўтамопрабегу, прысвечанага 70-годдзю Вялікай Перамогі, падзякавалі адзін аднаму, паціснулі рукі і пажадалі, каб Пераможны май заўсёды крочыў па нашай краіне!
Таццяна БАРАДЗІНА.
Яўгенія БЯЛЬКО.
Фота
Максіма МІКЕШЫНА
і Наталлі ХАДАКОВАЙ.

Последние новости

Образование

Уроки патриотизма для взрослых

23 ноября 2024
Читать новость
Актуально

Мы праслаўляем чалавека працы!

22 ноября 2024
Читать новость
Ваше здоровье

В период с 21 по 28 ноября 2024 года в Могилевской области проходят мероприятия республиканской информационно-образовательной акции по профилактике табакокурения, как фактора риска развития онкологических заболеваний

22 ноября 2024
Читать новость
Общество

Неделя нулевого травматизма

22 ноября 2024
Читать новость
Актуально

Прямые телефонные линии

22 ноября 2024
Читать новость
Сельское хозяйство

О подведении итогов ежегодного соревнования среди операторов машинного доения коров сельскохозяйственных организаций Кировского района за 2024 год

22 ноября 2024
Читать новость

Рекомендуем