Нашы паслугі – ваш камфорт. Работнікі Кіраўскага раёна газазабеспячэння 5 верасня адзначаюць прафесійнае свята

Нашы паслугі – ваш камфорт. Работнікі Кіраўскага раёна газазабеспячэння 5 верасня адзначаюць прафесійнае свята

У першую нядзелю верасня работнікі нафтавай, газавай і паліўнай прамысловасці адзначаюць сваё прафесійнае свята. Спецыялісты гэтых службаў забяспечваюць нашы дамы и кватэры цяплом, ствараюць утульнасць, даюць магчымасць адчуць усе выгоды сучаснага камфортнага жыцця.
Напярэдадні свята мы папрасілі начальніка Кіраўскага раёна газазабеспячэння вытворчага ўпраўлення “Бабруйскгаз” Міхаіла Іванова расказаць пра будні, задачы і планы на будучыню ўзначальваемага ім калектыву.

 

– Цяжка ўявіць наша сучаснае жыццё без блакітнага паліва, як яшчэ па-іншаму называюць газ. Больш за паўстагоддзя прайшло з таго моманту, як у Кіраўскім раёне з’явіліся першыя абаненты і карыстальнікі газу. За гэты час шмат чаго змянілася і ў аказанні паслуг, і ў прад’яўляемых патрабаваннях да бяспекі выкарыстання газавага абсталявання. Са сваімі паслугамі работнікі газавай службы прыйшлі ў кожны дом.
На абслугоўванні раёна газазабеспячэння – каля 10 тысяч газіфікаваных кватэр і дамоў, з іх 4614 – прыродным газам, больш за 4800 – звадкаваным. Дзякуючы падтрымцы дзяржавы, штогод колькасць карыстальнікаў прыродным газам у краіне, у тым ліку і ў нашым раёне, павялічваецца. Прыкладаюць усе намаганні для гэтага і газавікі. Вось і сёлета згодна Указу Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №368 выдаткаваны значныя грашовыя сродкі на газіфікацыю аграгарадка Любонічы. Ужо зроблена праектна-каштарысная дакументацыя, хутка работнікі РУП “Магілёўаблгаз” прыступяць да запланаваных работ. А гэта значыць, што праз непрацяглы час жыхары Любоніч будуць мець магчымасць адчуць камфорт і ўтульнасць ад выкарыстання блакітнага паліва ў сваіх дамах.

Вадзіцель Пётр Багамолаў і слесар Дзмітрый Баркоў

Калектыў наш адносна невя­лікі: 45 чалавек штодня стаяць на варце бяспекі карыстальнікаў газу. Працягласць абслугоўваемых нашымі спецыялістамі газаправодаў складае больш за 238 кіламетраў, а газавыкарыстальнага абсталявання – каля 14 тысяч адзінак. Таму і ўдзень, і ўначы, у любую хвіліну газавікі раёна спяшаюцца на дапамогу нашым абанентам. Сёння нават дзеці ведаюць нумар тэлефона “104”, які трэба набіраць адчуўшы пах газу ў доме ці кватэры, а таксама пры іншай газавай небяспецы.
Жыхары прыватнага сектара горада і большасці сельскіх населеных пунктаў з нецярпеннем чакаюць спецыялістаў па дастаўцы балоннага газу. Штодня нашы работнікі дастаўляюць гараджанам і вяскоўцам балоны, правяраюць спраўнасць работы газавага абсталявання, даводзяць да ведама насельніцтва правілы па бяспечным выкарыстанні газу. На іх абслугоўванні – каля 5 тысяч домаўладальнікаў.

Прыёмшчык заказаў Алеся Кузьменка

Актыўна працуем з нашымі абанентамі па замене саста­рэлага газавага абсталявання, тлумачым, што па-першае – гэта тычыцца небяспекі людзей, іх домаўладанняў, а па-другое – існуюць Правілы карыстання газам, дзе падрабязна тлумачыцца ў тым ліку і абавязкі карыстальнікаў газу. Для зручнасці грамадзян раён газазабеспячэння вядзе рэалізацыю газавых пліт беларускай вытворчасці. Заўсёды ідзем на сустрач нашым абанентам: прадастаўляем растэрміноўку плацяжоў, пліты па кошце рэалізуем танней, чым маюцца ў гандлёвай сетцы, бо нашым галаўным прадпрыемствам заключаны дагавор з аводам-вытворцам. Пры неабходнасці, нашы работнікі дастаўляюць і ўстанаўліваюць газавае абсталяванне.

Слеса Георгій Калаткоў

Як вядома, выкананне любых пастаўленых задач па сілах, калі маюцца надзейныя і кваліфікаваныя кадры. У гэтым сэнсе ў нашай арганізацыі поўны парадак. Большасць работнікаў мае працоўны стаж у раёне газазабеспячэння не адзін дзясятак гадоў, усе адказныя і дысцыплінаваныя людзі.
У сувязі з прафесійным святам заслужаныя ўзнагароды атрымае шэраг нашых калег: нагрудным знакам “Ганаровы работнік газавай і паліўнай прамысловасці” адзначаны вадзіцель Станіслаў Стэфановіч, які, дарэчы, працуе ў арганізацыі больш за тры дзесяцігоддзі, Падзякай РУП “Магілёўаблгаз” – слесар Георгій Калаткоў, на Дошку гонару філіяла ВУ “Бабруйскгаз” занесена аператар электронна-вылічальных машын Ірына Фралова.
Адказна ставяцца да выканання пастаўленых задач слесар па абслугоўванні і рамонце наружных газаправодаў Ігар Батура, слесар аварыйна-аднаўленчых работ Уладзімір Кійко, вадзіцель Іван Іошын, слесар па абслугоўванні газавыкарыстальнага абсталявання Максім Вігура, кантралёры Наталля Гушчына і Інэса Дарошка.
Шмат увагі надаем добраўпарадкаванню прылягаючай тэрыторыі. Сёлета правялі работы па ўладкаванні асфальтабетоннага пакрыцця на прылягаючай тэрыторыі, зараз вядзем рамонт кабінетаў і бытавых памяшканняў у адміністрацыйным будынку. Імкнемся стварыць камфортныя ўмовы як для работнікаў раёна газазабеспячэння, так і для нашых наведвальнікаў.
Спыняцца на дасягнутым не плануем: працуем над тым, каб і ў далейшым якасна і аператыўна аказваць жыхарам горада і раёна паслугі па газазабеспячэнні.
Запісала Людміла СЯМЁНАВА.
Фота Максіма МІКЕШЫНА.

 

Подписывайтесь на нас в социальных сетях: «Одноклассники» и «Одноклассники» (группа), «ВКонтакте», «Фейсбук», «Instagram», «Telegram», «Яндекс Дзен».

Последние новости

Актуально

В Беларуси запускают первое блогерское реалити-шоу @fabrika.blogerov

1 декабря 2024
Читать новость
Духовность

Вернём колокольный перезвон!

1 декабря 2024
Читать новость
Актуально

Служэнне Закону, Праўдзе, Справядлівасці

1 декабря 2024
Читать новость
Общество

Уважаемые юристы и ветераны юридической службы Кировского района!

1 декабря 2024
Читать новость
За здоровый образ жизни

Здоровое будущее без табака

29 ноября 2024
Читать новость
Прямая линия

Прямые телефонные линии

29 ноября 2024
Читать новость