Адзіны дзень інфармавання
пройдзе ў раёне ў чацвер, 18 чэрвеня бягучага года. Яго тэмы — “Беларусь — ад вызвалення да незалежнасці (да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Дня Рэспублікі)”; “Купальны сезон-2015: асцярожнасць не перашкодзіць”; “што трэба ведаць аб страхаванні з надыходам лета”.
Інфармацыйна-прапагандысцкія групы райвыканкама пабываюць у працоўных калектывах, правядуць сустрэчы з насельніцтвам па месцы жыхарства, выступяць па вызначаных тэмах, адкажуць на пытанні.