Інфармацыйна-прапагандысцкая група Кіраўскага райвыканкама сустрэлася з жыхарамі в.Уласавічы
На мінулым тыдні інфармацыйна-прапагандысцкая група райвыканкама на чале са старшынёй раённага Савета дэпутатаў Аленай Сакадынец сустрэлася з жыхарамі в.Уласавічы Любоніцкага сельсавета.
У ходзе сустрэчы размова ішла аб прыярытэтах і асноўных дасягненнях беларускай навукі, навукова-тэхналагічнай бяспецы, 85-годдзі з дня ўтварэння Магілёўскай вобласці. Традыцыйна начальнік РАНС Сяргей Собаль нагадаў вяскоўцам асноўныя прычыны пажараў, пазнаёміў са статыстыкай, адзначыў іх станоўчыя адносіны да ўласнай бяспекі – за апошні час у Уласавічах не было выяўлена парушэнняў правілаў пажарнай бяспекі, і раздаў памяткі “Каб зрабіць сваё жыццё больш бяспечным”.
Падчас зносін жыхары Уласавіч задалі хвалюючыя іх пытанні, а гэта добраўпарадкаванне вясковых дарог, пустуючых участкаў, работа мясцовага магазіна і іншыя. Алена Аляксандраўна дала даручэнні прадстаўнікам адпаведных службаў, якія павінны ва ўсім разабрацца, даць адказы і давесці інфармацыю да вяскоўцаў.
Галіна РУСЕЦКАЯ.
Фота Максіма МІКЕШЫНА.