Каля магазінаў “Тры цаны” і “Міла” ў Кіраўску з’явілася велапаркоўка
У №51 раённай газеты ў матэрыяле “Зручнасць павінна быць ва ўсім” ішла гаворка аб тым, што кіраўчан хвалюе адсутнасць спецыяльна абсталяванай стаянкі для веласіпедаў. Упраўляючы гандлёвым аб’ектам, у якім размешчаны магазіны “Тры цаны” і “Міла”, а таксама аддзяленне “Еўрапошта”, абяцаў да 31 ліпеня ўстанавіць велапаркоўку (аб гэтым раёнка пісала ў №56). І свае абяцанні гаспадар стрымаў! Для зручнасці ўладальнікаў веласіпедаў каля гандлёвага аб’екта ўжо абсталявана стаянка для двухколавага транспарта.