У Кіраўскім раёне праходзіць адзіны дзень інфармавання.
Яго галоўная тэма – “Сацыяльная бяспека: асноўныя прынцыпы і прыярытэты”.
У працоўных калектывах прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый раёна абмяркоўваюцца таксама пытанні вытворчага траўматызму пры выкананні будаўнічых работ, ход рэспубліканскай пажарна-прафілактычнай акцыі па папярэджанні пажараў і гібелі людзей ад іх у жыллёвым фондзе «За бяспеку разам»; прафілактыка ўжывання і распаўсюджвання наркатычных сродкаў і іх аналагаў і іншыя.
Запланавана і праходзіць работа інфармацыйна-прапагандысцкіхгрупп у працоўных калектывах ААТ “ПМК-97 Вадбуд”, аўтапарка №14, ПМК-255, Любоніцкай СШ, прадстаўніцтва Белдзяржстраху па Кіраўскім раёне, СШ №2 імя К.П.Арлоўскага, аграгарадка Паўлавічы.