Акцыяй “Прыгожы двор” стартаваў праект “Мой мірны дом” на Кіраўшчыне

Акцыяй “Прыгожы двор” стартаваў праект “Мой мірны дом” на Кіраўшчыне

Акцыяй “Прыгожы двор” стартаваў сумесны праект Беларускага Фонду міру і Беларускай натарыяльнай палаты “Мой мірны дом”, які рэалізуецца з сакавіка 2023 года. Праект накіраваны на прававую і матэрыяльную падтрымку дамоў сямейнага тыпу, стымуляванне ў грамадстве сацыяльных ініцыятыў, арыентаваных на клопат
пра дзяцей сіроцкай катэгорыі.

Старшыня Кіраўскай раённай арганізацыі ГА “Беларускі фонд міру” Вольга Гаршкова пабывала ў дзіцячым доме сямейнага тыпу Алы Перавознікавай і прыёмнай сям’і Наталлі Бегуновай, перадала ім насенне кветак і гародніны, што дазволіць добраўпарадкаваць тэрыторыю ля дома, пасеяць градкі і будзе садзейнічаць працоўнаму выхаванню дзяцей. Таксама рабяты атрымалі салодкасці.
Паважаныя кіраўчане, калі вы жадаеце прыняць удзел у гэтай акцыі, у вас ёсць магчымасць падзяліцца пасяўным матэрыялам, можаце звярнуцца з прапановамі па тэлефонах: 72-5-88, 77-1-25.
Хай сумесная праца прынясе сумесны поспех: насенне кветак і гародніны парадуе дзяцей і іх бацькоў пышнай квеценню і багатым ураджаем!

Последние новости

Профсоюзы

Бесплатный правовой прием организуют профсоюзы 24 апреля

11 апреля 2025
Читать новость
Актуально

Вниманию граждан!

11 апреля 2025
Читать новость
Актуально

Живая память благодарных поколений

11 апреля 2025
Читать новость
Духовность

Праздник встречи весны и духовного обновления

11 апреля 2025
Читать новость
Актуально

В интересах всех и каждого

11 апреля 2025
Читать новость
Актуально

Получение пенсий и некоторых выплат – только на базовые счета

11 апреля 2025
Читать новость

Рекомендуем