Святочныя сустрэчы на жывёлагадоўчых аб’ектах Кіраўшчыны

Святочныя  сустрэчы на жывёлагадоўчых аб’ектах Кіраўшчыны

ferma-kapustinoПадчас святочнай сустрэчы на МТК “Капусціна” КСУП “Ніва-Барсукі”: да жывёлаводаў завіталі старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Віктар Ставер, член райвыканкама, галоўны рэдактар раённай газеты “Кіравец” Наталля Хадакова, галоўны спецыяліст райсельгасхарчу Вольга Краўцова, намеснік дырэктара сельгаспрадпрыемства, старшыня прафкама Аляксей Ланкуць, а таксама Дзед Мароз і Снягурка, работнікі раённага Дома культуры.

 

Падчас навагодніх і калядных святаў у рэспубліцы, у тым ліку і нашым раёне, праходзіць акцыя “Наш жывёлавод”. Яе арганізатары — Міністэрства сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь і Рэспубліканскі камітэт Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу.

У межах акцыі праводзяцца святочныя сустрэчы ў калектывах малочна-таварных і жывёлагадоўчых ферм сельгасарганізацый з удзелам адказных асоб райвыканкама, лідараў прафсаюза АПК раёна, кіраўнікоў сельгаспрадпрыемстваў.
Госці шчыра віншуюць жывёлаводаў з надыходам новага 2017 года, Раством, выказваюць пажаданні здароўя, плённай працы, дабрабыту.
Разам з тым, работнікаў ферм знаёмяць з вынікамі сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна за мінулы год з акцэнтам на аграпрамысловы комплекс, асноўнымі напрамкамі работы і задачамі на год надышоўшы.
Жывёлаводаў адорваюць музычнымі і забаўляльнымі нумарамі культработнікі і вучні школ разам з Дзедам Марозам і Снягуркай. Наладжваюцца “салодкія сталы” з чаяпіццем і дэгустацыяй прадастаўленай ААТ “Упраўляючая кампанія холдынга “Магілёўская малочная кампанія “Бабушкина крынка” прадукцыі.

У вытворчасць прадукцыі “Бабушкиной крынки” важкі ўклад ўносяць і работнікі жывёлагадоўчай галіны Кіраўшчыны, за што кіраўніцтва акцыянернага таварыства ім вельмі ўдзячнае.
У ходзе наведвання жывёлагадоўчых аб’ектаў вывучаюцца праблемныя пытанні, вядзецца размова аб парадку налічэння заработнай платы, звяртаецца ўвага на бытавыя ўмовы, афармленне інфармацыйных стэндаў.
Пазаўчора адбыліся сустрэчы на МТК “Кірава” ААТ “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага, МТК “Добасна” і “Дабрыца” ААТ “Дабаснянскае”. Учора ўдзельнікі акцыі наведалі МТК “Капусціна” КСУП “Ніва-Барсукі”, МТК “Барчыцы” КСУП “Барчыцы-агра”, сустрэліся таксама з калектывамі МТК “Пацава Слабада” і мехатрада ААТ “Кіраўскае райаграпрамтэхзабеспячэнне”.
Святочныя сустрэчы з жывёлаводамі раёна працягваюцца. Сачыце за публікацыямі раённай газеты.
Наталля ХАДАКОВА. Фота аўтара.

Последние новости

Актуально

Звание “спасатель” звучит гордо!

26 февраля 2025
Читать новость
Актуально

ВНИМАНИЕ!

25 февраля 2025
Читать новость
Прямая линия

Прямая телефонная линия

25 февраля 2025
Читать новость
Актуально

Дзяжурны па… СТУДЗЕНІ

25 февраля 2025
Читать новость
Актуально

«Мужеству слава!»

25 февраля 2025
Читать новость
Духовность

Масленичная неделя: праздник весны и традиций

25 февраля 2025
Читать новость